Размышлениями о своей работе делится заведующая Осиповичским детским садом № 6 Елена Ясакова

Размышлениями о своей работе делится заведующая Осиповичским детским садом № 6 Елена Ясакова

Разважаннямі пра сваю работу, зносіны з калектывам і выхаванцамі Алена Іванаўна падзялілася з раёнкай.

— Якім быў шлях у прафесію?

— Я з сям’і настаўнікаў. Дома заўсёды вяліся размовы пра вучобу, дзяцей. Стосікі сшыткаў на стале… Усё гэта, безумоўна, паўплывала на выбар будучай прафесіі. Сваю працоўную дзейнасць пачынала ў дзіцячым садку № 8 “Чабурашка”. На той час толькі выйшла з водпуску па доглядзе дзіцяці і завочна навучалася ў педагагічным універсітэце. У адной групе налічвалася больш за 30 дзяцей, але, нягледзячы на такую нагрузку, ніякіх цяжкасцей не адчувала: падчас вучобы ў Рагачоўскім вучылішчы атрымала якасныя веды і шмат практыкавался. З задавальненнем штодня спяшалася да сваіх выхаванцаў, бо вельмі падабалася з імі працаваць. У дзіцячых вачах адлюстроўваецца цэлы свет, а ты дапамагаеш знаёміцца з ім. Шэраг пытанняў, зацікаўленасць усім, што здараецца навокал. Ні разу не пашкадавала, што вырашыла звязаць свой лёс з выхаваннем дашкалят.

— Работа загадчыка дзіцячага сада мае сваю спецыфіку. У чым яе адметнасць?

— Многа ўвагі даводзіцца надзяляць адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. Дзеясловы «набыць, дастаць, адрамантаваць, аплаціць» заўсёды круцяцца ў галаве. Зараз гэта ўжо звыклая справа, але першы час было няпроста. Звярталася да калег за парадай, вывучала нарматыўныя дакументы, аднак на практыцы даволі хутка і гэта засвоіла. За той час, што працую загадчыкам, у нас змяніліся тэрыторыя, ландшафт, фізкультурна-музычная зала, матэрыяльнае забеспячэнне. Усё ў лепшы бок. Добра дапамагаюць бацькі выхаванцаў, яны — нашы саюзнікі.

— Пачынаючы гутарку з мамамі і татамі, калі дзіця пераступае парог дзіцячай установы, на што нацэльваеце дарослых?

— На зносіны з дзіцём. На жаль, бацькі зараз гэтаму адводзяць мала часу. Да ўсяго, што хвалюе малога, трэба адносіцца  сур’ёзна, уважліва выслухоўваць яго наіўныя і на першы погляд нязначныя, але для дзіцяці вельмі важныя разважанні, думкі, перажыванні. Больш часу адводзіць сумесным прагулкам, разам займацца фізічнымі практыкаваннямі, назіраць за жывёламі і птушкамі. Усё гэта не толькі развівае дзіця, але і дапамагае ўстанавіць даверлівыя адносіны з ім.

— Што прадпрымаеце, каб пазбегнуць эмацыянальнага выгарання?

— Зразумела, што педагогам даволі цяжка ў гэтым плане, бо ў сваёй рабоце яны прыкладаюць не толькі ўменні, але і аддаюць душу. Трэба падсілкоўвацца станоўчымі эмоцыямі. Работа ў дзіцячым садку — гэта цікавае і творчае жыццё. На нашых вачах дзеці растуць, атрымліваюць неабходныя ў жыцці веды, уменні і навыкі. Пазітыўных момантаў у прафесіі заўсёды шмат. З задавальненнем сустракаюся з былымі калегамі, Людмілай Раманавай, пад граматным кіраўніцтвам якой пачынала работу.

Вельмі падабаецца хадзіць з сям’ёй у лес па грыбы і ягады, падарожнічаць па Беларусі, паступова знаходзячы незвычайна прыгожыя месцы, люблю жывёл і часам вяжу. Вось так і здымаю эмацыянальную нагрузку.

— Якім павінен быць кіраўнік дашкольнай установы?

— Трэба любіць сваю справу. Методыкам можна навучыцца, а вось навучыцца любові да дзяцей нельга. Неабходна быць арганізаваным, настойлівым, бо не заўсёды з першага разу атрымліваецца задуманае. Да таго ж трэба ўмець наладзіць стасункі з бацькамі і, канечне, давяраць лю-дзям, з якімі працуеш, верыць у іх поспех. Вельмі люблю свой калектыў. У асноўным засталіся амаль усе працаўнікі, з якімі я пачынала. Яны адданыя сваёй справе, сапраўдныя прафесіяналы: працавітыя, актыўныя, творчыя, імкнуцца да кожнага дзіцяці знайсці падыход, зразумець індывідуальнасць, каб не толькі даць новыя веды аб жыцці, але і выхаваць станоўчае стаўленне да навакольнага свету. Многія педагогі падчас майго кіравання павысілі сваю адукацыю, прыемна, што засталіся працаваць у нашым садку. Мы ўжо як адна вялікая сям’я. Аб’ядноўвае павага адзін да аднаго, давер і агульная справа — усё дзеля дзяцей.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость