Размышлениями о своей работе делится заведующая Осиповичским детским садом № 6 Елена Ясакова

Размышлениями о своей работе делится заведующая Осиповичским детским садом № 6 Елена Ясакова

Разважаннямі пра сваю работу, зносіны з калектывам і выхаванцамі Алена Іванаўна падзялілася з раёнкай.

— Якім быў шлях у прафесію?

— Я з сям’і настаўнікаў. Дома заўсёды вяліся размовы пра вучобу, дзяцей. Стосікі сшыткаў на стале… Усё гэта, безумоўна, паўплывала на выбар будучай прафесіі. Сваю працоўную дзейнасць пачынала ў дзіцячым садку № 8 “Чабурашка”. На той час толькі выйшла з водпуску па доглядзе дзіцяці і завочна навучалася ў педагагічным універсітэце. У адной групе налічвалася больш за 30 дзяцей, але, нягледзячы на такую нагрузку, ніякіх цяжкасцей не адчувала: падчас вучобы ў Рагачоўскім вучылішчы атрымала якасныя веды і шмат практыкавался. З задавальненнем штодня спяшалася да сваіх выхаванцаў, бо вельмі падабалася з імі працаваць. У дзіцячых вачах адлюстроўваецца цэлы свет, а ты дапамагаеш знаёміцца з ім. Шэраг пытанняў, зацікаўленасць усім, што здараецца навокал. Ні разу не пашкадавала, што вырашыла звязаць свой лёс з выхаваннем дашкалят.

— Работа загадчыка дзіцячага сада мае сваю спецыфіку. У чым яе адметнасць?

— Многа ўвагі даводзіцца надзяляць адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. Дзеясловы “набыць, дастаць, адрамантаваць, аплаціць” заўсёды круцяцца ў галаве. Зараз гэта ўжо звыклая справа, але першы час было няпроста. Звярталася да калег за парадай, вывучала нарматыўныя дакументы, аднак на практыцы даволі хутка і гэта засвоіла. За той час, што працую загадчыкам, у нас змяніліся тэрыторыя, ландшафт, фізкультурна-музычная зала, матэрыяльнае забеспячэнне. Усё ў лепшы бок. Добра дапамагаюць бацькі выхаванцаў, яны — нашы саюзнікі.

— Пачынаючы гутарку з мамамі і татамі, калі дзіця пераступае парог дзіцячай установы, на што нацэльваеце дарослых?

— На зносіны з дзіцём. На жаль, бацькі зараз гэтаму адводзяць мала часу. Да ўсяго, што хвалюе малога, трэба адносіцца  сур’ёзна, уважліва выслухоўваць яго наіўныя і на першы погляд нязначныя, але для дзіцяці вельмі важныя разважанні, думкі, перажыванні. Больш часу адводзіць сумесным прагулкам, разам займацца фізічнымі практыкаваннямі, назіраць за жывёламі і птушкамі. Усё гэта не толькі развівае дзіця, але і дапамагае ўстанавіць даверлівыя адносіны з ім.

— Што прадпрымаеце, каб пазбегнуць эмацыянальнага выгарання?

— Зразумела, што педагогам даволі цяжка ў гэтым плане, бо ў сваёй рабоце яны прыкладаюць не толькі ўменні, але і аддаюць душу. Трэба падсілкоўвацца станоўчымі эмоцыямі. Работа ў дзіцячым садку — гэта цікавае і творчае жыццё. На нашых вачах дзеці растуць, атрымліваюць неабходныя ў жыцці веды, уменні і навыкі. Пазітыўных момантаў у прафесіі заўсёды шмат. З задавальненнем сустракаюся з былымі калегамі, Людмілай Раманавай, пад граматным кіраўніцтвам якой пачынала работу.

Вельмі падабаецца хадзіць з сям’ёй у лес па грыбы і ягады, падарожнічаць па Беларусі, паступова знаходзячы незвычайна прыгожыя месцы, люблю жывёл і часам вяжу. Вось так і здымаю эмацыянальную нагрузку.

— Якім павінен быць кіраўнік дашкольнай установы?

— Трэба любіць сваю справу. Методыкам можна навучыцца, а вось навучыцца любові да дзяцей нельга. Неабходна быць арганізаваным, настойлівым, бо не заўсёды з першага разу атрымліваецца задуманае. Да таго ж трэба ўмець наладзіць стасункі з бацькамі і, канечне, давяраць лю-дзям, з якімі працуеш, верыць у іх поспех. Вельмі люблю свой калектыў. У асноўным засталіся амаль усе працаўнікі, з якімі я пачынала. Яны адданыя сваёй справе, сапраўдныя прафесіяналы: працавітыя, актыўныя, творчыя, імкнуцца да кожнага дзіцяці знайсці падыход, зразумець індывідуальнасць, каб не толькі даць новыя веды аб жыцці, але і выхаваць станоўчае стаўленне да навакольнага свету. Многія педагогі падчас майго кіравання павысілі сваю адукацыю, прыемна, што засталіся працаваць у нашым садку. Мы ўжо як адна вялікая сям’я. Аб’ядноўвае павага адзін да аднаго, давер і агульная справа — усё дзеля дзяцей.

Последние новости

Общество

Несун”-2025. Чем закончилось уголовное дело в отношении работника одного из предприятий Осиповичей, который в начале июня 2025 года похитил 80 кг грунт-эмали

17 августа 2025
Читать новость
Общество

У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам

17 августа 2025
Читать новость
Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем