Разам эфектыўней

Разам эфектыўней

Камісія садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры райвыканкаме, пасяджэнне якой адбылося напачатку месяца, сабрала прадстаўнікоў большасці рэлігійных суполак Асіповіччыны. Такое прадстаўніцтва збіраецца нячаста, таму пагутарыць за “круглым сталом” было аб чым.

Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў у сваім звароце выказаў меркаванне аб важнасці ўзаемадзеяння рэлігійных структур, улады і грамадскасці. Менавіта сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць агульнай мэты — забяспечыць належны духоўна-маральны ўзровень грамадства і бяспекі ў ім.

Галоўны ўрач райЦГЭ Кацярына Мукалава гаварыла аб захаванні санітарных норм у культавых пабудовах і на прылягаючых да іх тэрыторыях. Спецыяліст падрабязна спынілася на праведзеных установай даследаваннях вады з крыніц цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння, у тым ліку культавых устаноў — гэта было асабліва актуальна напярэдадні Вадохрышча. Зразумела, што не ўсюды вада, як і ў райцэнтры ў цэлым, адпавядае патрабаванням. А самая чыстая яна ў Прошчы, Свіслачы, крыніцы ў вёсцы Смык. Былі дадзены канкрэтныя парады па ўстройстве калодзежаў. Да ведама служыцеляў культу даведзены і меры па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў.

Галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Аляксандр Манёнак спыніўся на дзяржаўнай рэгістрацыі зямельных участкаў, дзе размешчаны рэлігійныя суполкі, і іх рацыянальным выкарыстанні. Асаблівых парушэнняў тут не зафіксавана. Па шэрагу прычын засталася нерэалізаванай задумка аб будаўніцтве храма ў Татарцы. Пры прадастаўленні дакументаў, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, пытанне аб узгадненні месца размяшчэння неабходнага надзелу будзе разгледжана.

Аб прадухіленні парушэнняў супрацьпажарных правілаў у культавых пабудовах расказаў першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Фёдар Балашэнка. Зразумела, бяспека павінна заўсёды быць адной з першых умоў у месцах масавага збору людзей, і царква альбо дом малітвы вы-ключэнне не складаюць. Выступоўца давёў і агульную інфармацыю аб стане пажарнай бяспекі ў раёне.

Нярэдка храмы становяцца аб’ектамі цікавасці не толькі вернікаў, але і зламыснікаў. Летась, напрыклад, па рэспубліцы зафіксавана 45 такіх злачынстваў. Аб тым, як захаваць культавую маёмасць, расказаў намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Юркавец, а калегі з Дэпартамента аховы дапоўнілі выступленне.

Другая частка мерапрыемства складалася з пытанняў і адказаў. Намеснікам старшыні камісіі Iгарам Петухам было прапанавана святарам паўдзельнічаць і ў вызначэнні тых праблемных момантаў, якія можна абмеркаваць на наступным пасяджэнні.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем