Раённая выстава майстроў і ўмельцаў Асіповіччыны праходзіць у раённым цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Раённая выстава майстроў і ўмельцаў Асіповіччыны праходзіць у раённым цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

На экспазіцыі выставы прадстаўлены як традыцыйныя народныя рамёствы беларусаў, так і новыя сучасныя тэхнікі. Да першых можна аднесці вырабы з саломы Святланы Пацкевіч і Алены Зінавенка, сярод якіх ёсць і аб’ёмныя павучкі, і прыгожыя аплікацыі. Работы з бяросты Святланы Дубінінай можна лічыць эксклюзіўнымі ў нашым раёне, бо з гэтым матэрыялам зараз амаль ніхто не працуе.

Можна тут убачыць тканыя і вышываныя ручнікі Вольгі Наўдзюнас, ажурныя карункі патомнай майстрыхі Наталлі Астаповіч, драўляны посуд Мікалая Шмаргілава. Нікога не пакінуць раўнадушным валяныя лялькі Валянціны Прасаловіч, а з кашамі Таццяны Шунькінай можна адпраўляцца па грыбы ці ягады. Цудоўныя вырабы з дрэва прадаставіў на выставе малады майстар Сцяпан Жук. Дэманструюцца і вязаныя вырабы Вольгі Герасімовіч, Ірыны Пацкевіч.

А Ірына Вараб’ёва прадаставіла на выставу як вырабы, выкананыя ў тэхніцы пэчворк, такія як коўдры, падушкі, так і мякканабіўныя цацкі. У трэндзе — распісныя навагоднія боцікі для падарункаў, а таксама сувенірныя зайцы. Майстрыха і сама наведала выставу, каб пазнаёміцца з творчасцю калег. Расказала, што ў Беларусі жыве дзесяць гадоў, прыехала сюды з  Украіны. На вяселле ёй падарылі швейную машыну, з гэтага і пачалася творчая дзейнасць. Стала эксперыментаваць, і даволі паспяхова. Навучылася шыць коўдры, пакрывалы. Асвоіла скрапбукінг, вырабляе фотаальбомы. Цяпер падарункі не трэба шукаць у магазінах, бо можна зрабіць іх самастойна, адрасна, з душой. Напрыклад, вокладкі на пашпарты, альбомы, падушкі “інь-янь”, вязаныя кручком занавескі. Да навагодняга свята адных толькі зайцаў з паўсотні выпусціла ў свет, зрабіла нямала спаднічак для ялінкі. Рукадзельніца працуе ў Дэпартаменце аховы, а творчасць для яе — лепшы адпачынак.

Сапраўдным геймдызайнерам можна назваць Алега Сямёнава. У дзейнасці, да якой ён шырока далучае дзяцей, майстар спалучае традыцыйныя для беларусаў тэхнікі апрацоўкі дрэва з сучаснымі настольнымі гульнямі, цікавымі для юнага пакалення. Дзеці могуць і самі прыдумваць умовы, па якіх можна будзе гуляць. І чым аператыўней зробіш, тым хутчэй можна будзе пачаць спаборніцтва. Сюжэты для гульняў розныя: ад знаёмых кожнаму пятнашак і крыжыкаў-нолікаў да розных галаваломак, якія трэба складаць па пэўным алгарытме. Ёсць сярод серыйных гульняў “сырная горка”, а ў разработцы зараз знаходзіцца “рыбалка”, дзе сапернікі змогуць не толькі драўлянымі вудамі вылоўліваць з палонак імправізаванага вадаёма рыб, але і падлічваць сумарны ўлоў. Такі варыянт гульні прыдумаў сам майстар. Дарэчы, працуе ён у дзіцячай мастацкай школе і Ясенскай СШ.

Яго вучні не раз удзельнічалі ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і прывозілі адтуль узнагароды. Прычым справай гэтай захапляюцца як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Канстанцін Ластавы, Глеб Кур’яновіч, Арына Пацкевіч, Аляксандра Клёнава, Ганна Ліневіч і іншыя рабяты без цяжкасці могуць вырабіць сувенір сваімі рукамі. Некаторыя іх работы таксама знайшлі сваё месца на выставе.

З творчасцю землякоў можна пазнаёміцца да 15 студзеня.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость