Раслінны дэкор у гарадской прасторы

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

УКП ЖКГ закупіла дэкаратыўныя расліны, і работнікі ўчастка азелянення актыўна вядуць высадку іх на клумбы.

Усяго набыта 8 540 каліў кветак. Згодна з пададзенымі заяўкамі 4 530 з іх адпраўлена ў сельсаветы. Кветкі атрымалі і прыступілі да іх высадкі Ялізаўскі, Свіслацкі, Татаркаўскі, Ясеньскі, Дараганаўскі, Градзянскі, Лапіцкі сельсаветы. Астатнія расліны ўпрыгожаць райцэнтр.

Акцэнт сёлета зроблены на бегоніях, колеўсах, аксаміт­ках (тагецес), плюшчы, петуніях, сальвіях, астрах. Таксама расквецяць вуліцы віёла, традэсканцыя, дзіхондра, цынерарыя, шалфей, лабелія, сурфінія, хоста, хрызантэма. Асабліва маляўніча выглядаюць у вулічным ландшафце ампельныя культуры. Сёлета гэту групу будуць прадстаўляць пеларгонія, гваздзікі. Акрамя таго, зараз афармляецца закупка 760 руж — гэтыя кветкі ўпрыгожаць цэнтральную вуліцу райцэнтра.

У горадзе дэкаратыўнымі раслінамі засаджваюцца ўсе кветачніцы, вазы, а гэта 95 падвешаных на дарожнай агароджы, дзевяць трох’ярусных кветкавых канструкцый, па дзесяць вялікіх і малых ёмістасцей, чатыры малыя архітэк­турныя формы.

Штодзённы догляд за раслінамі ў горадзе будуць весці работнікі УКП ЖКГ, ім дапамагаюць выхаванцы школьных лагераў працы і адпачынку. Праполка клумб ужо пачалася.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем