Рамонт двара — справа нятанная

Рамонт двара — справа нятанная
Рамонт двара — справа нятанная
Штогадова ў горадзе праводзіцца агляд усіх прыдамавых тэрыторый, згодна з якім складаецца спіс тых, якія патрабуюць рамонту. Асобна адзначаюцца двары, дзе неабходна першачарговае правядзенне асфальтавання або ўкладкі тратуарнай пліткі ці нейкія іншыя меры добраўпарадкавання.
Затым у межах вылучанага фінансавання фарміруецца праграма рамонту, у адпаведнасці з якой і дзейнічаюць камунальнікі.

Напрыклад, летась работы па добраўпарадкаванні двароў праходзілі на Рабоча-Сялянскай, 7 і 9, а таксама ў некалькіх дварах на вуліцы Сумчанкі. Сёлета ўжо прыведзены ў належны выгляд двор дома № 5 на Рабоча-Сялянскай вуліцы. Таксама закончана яго асфальтаванне, як і двара дома № 35 на Сацыялістычнай. Зараз камунальнікі прыступілі да рэканструкцыі дваровай тэрыторыі дома № 57А на цэнтральнай вуліцы горада. Пакуль ідуць падрыхтоўчыя работы, дэмантаж старых бардзюраў.

У гэтым годзе запланаваны таксама рамонт тэрыторыі двара на Савецкім пасёлку, 20. Яшчэ адным аб’ектам добраўпарадкавання стане ўстаноўка спартыўнай пляцоўкі каля аптэкі № 109.

Безумоўна, кіраўніцтва УКП ЖКГ хацела б правесці мадэрнізацыю значна большай колькасці двароў, але вымушана абмяжоўвацца тым, на якія хапае адпаведных сродкаў. Трэба адзначыць, што рамонт дваровай тэрыторыі — справа нятанная: нават самы мінімалістычны патрабуе некалькі дзясяткаў тысяч рублёў. Так што, чакаючы рамонту, жыхарам неабходна памятаць і аб тым, што ім самім трэба больш ашчадна ставіцца да тэрыторый агульнага карыстання.

 

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость