Работнікі ДРБУ № 199 Мікалай Козыр і Аляксей Філіпчанка ўзнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама

Работнікі ДРБУ № 199 Мікалай Козыр і Аляксей Філіпчанка ўзнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама

Мікалай Іванавіч пераехаў у наш горад з Клічаўшчыны. Пасля арміі стварыў сям’ю з дзяўчынай, з якой пазнаёміўся на вечары ў сябра, і змяніў месца жыхарства. А да таго часу паспеў атрымаць прафесію вадзіцеля, таму працаваць пайшоў у ДРБУ № 199.

За дзясяткі гадоў работы асвоіў трактары МТЗ, Т-150, грэйдар, пагрузчык. Дарэчы, на аўтапагрузчыку працуе ўжо больш за 20 гадоў, а сам транспартны сродак служыць ужо сямнаццаты год.

— Машына любіць адны рукі, — каменціруе Мікалай. Сам і рамантуе яе, бо як ніхто адчувае рытм работы, а кожны вузел можа пазнаць нават з закрытымі вачамі.

У залежнасці ад пары года, надвор’я і задач, якія вырашаюцца ў дадзены момант, Мікалай Іванавіч разгружае пясок, гравій, пясчана-солевыя сумесі, убірае снег, рыхтуе пляцоўкі пад будаўніцтва, перамяшчае дарожныя элементы — словам, актыўна ўдзельнічае ў рамонце і будаўніцтве дарог.

Параўноўваючы стан шляхоў зносін Асіповіччыны ў канцы 80-х і зараз, дарожнік адзначае, што хоць сетка засталася ранейшай, але якасць дарог, пад’язныя шляхі значна палепшыліся, павялічыўся працэнт асфальтаваных дарог.

Мікалай Козыр перадае свой багаты вопыт і маладому пакаленню. Напрыклад, на яго пагрузчыку здавалі экзамен навучэнцы мясцовага каледжа, а сам Мікалай Іванавіч дапамагаў рабятам засвойваць азы ваджэння.

Аляксей Філіпчанка яшчэ толькі сем гадоў таму пачаў свой працоўны шлях. І месцам работы таксама выбраў ДРБУ № 199. Але вадзіцель ужо мае пяты разрад, а значыць, яго праца па-сапраўднаму адрозніваецца майстэрствам і адказнасцю.

Аляксей ездзіць на КАМАЗе, перавозіць грузы, выконвае заданні хутка і якасна. Ён добра ведае, як важна своечасова даставіць матэрыялы на аб’ект, бо ад гэтага залежыць выкананне плана і ўвесь ход работ.

І хоць на дарозе здараюцца розныя сітуацыі, Аляксей стараецца працаваць так, каб кожная паездка была бяспечнай і прадуктыўнай.

Кацярына ІВАНОВА

Последние новости

Общество

Электромонтер по ремонту и обслуживанию электрооборудования ЗАО «Осиповичский завод транспортного машиностроения» Денис Пинчук трудится на предприятии три года и за это время успел заслужить уважение коллег и руководства

15 августа 2026
Читать новость
Общество

ІІІ Усебеларускі народны сход прайшоў 20 гадоў таму. Яго дэлегат Жанна Марчанка захоўвае не толькі памяць аб удзеле, але і праграму форума, запрашэнне, буклеты і фотаздымкі

15 августа 2026
Читать новость
Профилактика

Что советует инспектор РОЧС детям и родителям

15 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 15 августа

15 августа 2026
Читать новость
Власть

«Теряем огромное количество земель». Лукашенко поручил подумать над техникой для кошения пойм рек

14 августа 2026
Читать новость
Общество

Общественно полезный труд как мера профилактики: в д. Лучицы навели порядок и помогли учреждению реабилитации

14 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем