Пятровіч заўсёды ў працы

Пятровіч заўсёды ў працы

96-гадовы Мікалай Барысёнак служыць прыкладам для многіх жыхароў Татаркі.

Гэтага жыццярадаснага і жартаўлівага чалавека дома летнім днём застаць цяжка. Пераканаліся ў гэтым, наведаўшыся да яго. І толькі суседкі, якія сядзелі на лаўцы каля пад’езда, падказалі, дзе знайсці непаседлівага Пятровіча: “Дома? Не, ён на агародзе. А на каторым з двух, зараз даведаемся”. І пасля непрацяглай тэлефоннай гутаркі паведамілі: “На бліжэйшым”. Адна з жанчын яшчэ і правяла да суседа.

Мікалай Пятровіч завіхаўся каля цяпліцы. Камары ніколькі не перашкаджалі яму. Адно непакоіла: нягледзячы на тое што грады высокія, у барознах стаіць вада. Навокал жа тарфянікі!

Дзякуючы гэтым тарфянікам, калісьці маладым хлопцам Мікалай і трапіў у Татарку з родных… Татаркавічаў. Іронія лёсу. У яго раду не было ніякіх татараў ці татарак, а прыехаў сюды дэмабілізаваны салдат у 1950 годзе, каб займацца здабычай торфу, якая ў той час была даволі перспектыўнай для Асіповіччыны справай. Атрымаў спецыяльнасць трактарыста і затым 42 гады працаваў на прадпрыемстве.

Торфанарыхтоўкай тады займаліся актыўна. У цёплы час года, калі яшчэ і сезонных рабочых набіралі, да трох тысяч чалавек было задзейнічана. Адна з такіх работніц і ўпадабалася Мікалаю.

Зінаіда была родам з Палесся. Адпрацаваўшы адзін сезон, налета прыехала зноў. Пасля другога тэрміну ўжо і пашпарт атрымала, а для селяніна гэта было сапраўднай падзеяй: так проста яго не выдавалі, бо калгасам патрабаваліся рабочыя рукі.

Маладая сям’я больш за чатыры гады жыла ў бараку, дзе дзесяціметровы пакойчык быў адведзены на дзве сям’і, а мяжой служыла печ. Але не скардзіліся і ўсе цяжкасці пераносілі з гумарам. Можа, з той пары і любіць Пятровіч жарты і смех: яны ў любой сітуацыі выратоўваюць.

Праца ж на прадпрыемстве была не з лёгкіх: у дзве змены, шмат даводзілася рабіць рукамі, ды і на аб’ект часта дабіраліся за пяць-сем кіламетраў пешшу, але працавалі дружна, панавала ўзаемавыручка. Калі ж здараліся якія паломкі, самастойна і рамантавалі тэхніку. Дысцыпліна была вельмі строгая, напрыклад, калі спазніўся на колькі хвілін на работу, тры месяцы атрымоўваў заробак на 15 працэнтаў ніжэйшы.

Вялікай падзеяй для сям’і Барысёнкаў стала атрыманне ўласнай кватэры, дзе хапала месца і бацькам, і траім дзецям. Дачка і два сыны выраслі і разляцеліся, падарылі Мікалаю Пятровічу ўнукаў і праўнукаў.

Дарэчы, любіць ён не толькі сваіх дзяцей. Суседзі расказалі, што іх унукі, калі прыязджаюць, таксама бягуць “да Пятровіча”, які заўсёды знойдзе чым пазабавіць малых, ні за што не ўшчувае. У яго на агародзе можна і пабегаць, і ў бочцы з вадой папляскацца, і цікавыя гісторыі паслухаць. А Мікалай Пятровіч назапасіў іх шмат за доўгае жыццё. Складанае, але напоўненае дабрынёй, адкрытасцю і павагай.

Последние новости

Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Динамо-2” — 1:2

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Знакомьтесь: начальник Осиповичского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичские депутаты приняли участие в областной спартакиаде

29 июля 2025
Читать новость
Общество

90-летие отмечает сегодня осиповчанка Людмила Ивановна Якубович

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Морское братство нерушимо. В Осиповичах открыли памятный знак, посвященный военным морякам и морским пехотинцам всех поколений

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем