Пустующие и ветхие дома в Осиповичском районе

Пустующие и ветхие дома в Осиповичском районе

Саветы за работай

На Асіповіччыне налічваецца 11 сельсаветаў. Не ўсе з іх сельскія, ну ці не зусім сельскія: Ялізаўскі і Татаркаўскі ахопліваюць тэрыторыі рабочых пасёлкаў. І тым не менш яны, згодна з адміністрацыйным дзяленнем, таксама адносяцца да ўзгаданай катэгорыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Зразумела, усе органы мясцовага кіравання займаюцца рашэннем адных і тых жа задач, але кожны сельвыканкам шукае свае, адпавядаючыя мясцовым асаблівасцям, шляхі і метады.

Паспрабуем асвятліць асноўныя напрамкі работы органаў сельскай улады на прыкладзе канкрэтных сельсаветаў. Пачнём з Ясенскага.

Дамы з мінулага

Увагу выпадковых і невыпадковых вадзіцеляў і пасажыраў, праязджаючых па населеных пунктах, прывабліваюць да сябе прыгожыя домікі, дамы і катэджы, пабудаваныя па індывідуальных праектах з дапамогай сучасных будматэрыялаў, аздобленыя і размаляваныя, нібы казачныя церамы. Але не кожны заўважае, што дзе-нідзе за іх шырокімі плячамі сіратліва туляцца ўросшыя ў зямлю хацінкі, акружаныя пустазеллем і сумам. Яны дажываюць свой век у самоце, кінутыя гаспадарамі і іх роднымі…

Такіх дамоў назбіраецца не адзін дзясятак на тэрыторыі кожнага сельсавета. Вопытны старшыня Андрэй Шаціла добра ведае ўсе пустуючыя хаты, якіх у яго гаспадарцы нямала.

Калі родныя ўступілі ў спадчыну, у такіх выпадках лягчэй вырашыць пытанне аб далейшым лёсе пабудовы, бо іх уладальнікі маюць не толькі правы, але і абавязкі. А вось хаты, якія быццам бы і нічыйныя, а з іншага боку маюць патэнцыяльных гаспадароў, дастаўляюць найбольш клопату. Знесці іх нельга, бо ў любы час могуць заявіцца тыя, хто прад’явіць правы на маёмасць. Таму старшыні даводзіцца самастойна шукаць дзяцей або іншых сваякоў, якія могуць прэтэндаваць на нерухомасць, але па нейкай прычыне не робяць гэтага. Магчыма, пражываюць дзесьці далёка або не лічаць дом у аддаленай вёсцы, які патрабуе добрага рамонту і вялікіх грашовых укладанняў, годным набыткам. І старшыня праводзіць прыватнае следства, каб знайсці сляды спадчыннікаў. Андрэй Аляксандравіч умее гэта рабіць: ён распытвае суседзяў, знаёмых, шукаючы нейкія зачэпкі, на Радаўніцу разам з землякамі наведваецца на могілкі, дзе можна сустрэць кагосьці з родных тых асоб, якія яму патрэбны. На гэтым доўгі шлях вырашэння лёсу дома не заканчваецца. Нават адшукаўшы спадчыннікаў, даводзіцца весці з імі перамовы або перапіску, званіць і прасіць прыняць нейкае рашэнне: прадаць дом або адмовіцца ад яго. Калі суразмоўца адмовіцца ад нерухомасці, справа перадаецца ў суд. Калі ж ён хоча здабыць якую-ніякую матэрыяльную выгоду, Андрэй Аляксандравіч дапамагае. Старшыня рашае гэта пытанне па-гаспадарску: знаходзіць патэнцыяльнага пакупніка і знаёміць яго з патэнцыяльным прадаўцом. Калі здзелка куплі-продажу адбываецца, адна праблема адпадае, незалежна ад таго, як новы ўладар распарадзіцца: прывесці сядзібу ў больш-менш прыстойны выгляд ці разабраць і перавезці яе, каб выкарыстаць у іншых гаспадарчых мэтах. У любым выпадку будыніна перастае псаваць выгляд населенага пункта.

Калі ж гаспадары слушна вырашылі, што сельскае збудаванне іх продкаў ужо не можа служыць жыллём, і адмаўляюцца ад яго, то сельсавет перадае справу ў суд, які вырашае далейшы лёс домаўладання. Некаторыя прадаюцца на аукцыёнах. Іншыя прызнаюцца непрыгоднымі для выкарыстання і зносяцца. Сёлета на тэрыторыі Ясенскага сельсавета было знесена 5 дамоў.

Дарэчы, выкананнем такіх работ займаецца міжгаліновы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Асіповіцкага раёна. Яго кіраўнік Арцём Камейка расказаў, што яны падшукваюць падрадныя арганізацыі, згодныя за мінімальны кошт правесці ліквідацыю збудаванняў на сядзібе, якая па рашэнні суда прызнана безгаспадарнай і належыць зносу. Сёння сума ўсіх работ па знясенні і ўтылізацыі дома, надворных пабудоў і агароджы  ўчастка складае 1 000 рублёў. За год у раёне знесена 10 дамоў, у мінулым — 9. Гэтыя работы праводзяцца на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў, апрача Ялізаўскага і Татаркаўскага, што і зразумела: у рабочых пасёлках нерухомасць цэніцца і больш ахвотна набываецца.

Андрэй Шаціла канстатуе: работа ў бягучым годзе праве-дзена немалая, але яна не спыняецца. На прыкмеце яшчэ з дзясятак хат, якія дажылі свой век і чакаюць годнага спачыну. Па ім таксама распачата адпаведная работа.

Дамы — яны нібы жывыя істоты, кожны са сваёй гісторыяй. Многія з іх шмат пабачылі на сваім вяку, які падышоў да сумнага канчатку. І зараз скасабочаныя, падперазаныя няроўнымі стужкамі плоту, у пранікнёнай маўклівасці пустымі ваканіцамі з дакорам паглядаюць на людзей. Іх лёсы падобныя чымсьці на жыццё гаспадароў. Разам жылі, будавалі, стваралі, выхоўвалі, старэлі. І спачын, калі прыйдзе час, знаходзяць гэтаксама як і людзі, у зямлі. Калі не з’явіцца новы гаспадар…

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость