Пункт назначэння

Пункт назначэння

Яшчэ некалькі гадоў таму рознакаляровыя схемы руху меліся ў кожным аўтобусе. Гэткая інфармацыя была вельмі зручнай: можна хутка даведацца, праз якія прыпынкі праходзіць маршрут, і максімальна эфектыўна спланаваць перамяшчэнні па горадзе. Аднак паступова таблічкі зніклі, і зараз ад пасажыраў нярэдка прыходзіцца чуць пытанне: “А ці даеду я?” З улікам таго што за апошнія гады ў Асіповічах з’явіўся шэраг новых прыпыначных пунктаў, не пашкодзіла б размяшчэнне дапоўненых схем руху. З такім пытаннем звярнуліся да дырэктара Аўтапарка  № 19 Юрыя Начыны.

— У некаторых аўтобусах схема руху яшчэ захавалася, — адзначае Юрый Ігаравіч. — Аднак яна не змяшчае ўсіх змен. Зараз мы рыхтуем новы варыянт з поўнымі і дакладнымі   звесткамі і шукаем арганізацыю, здольную забяспечыць высокую якасць друку. Таму ў хуткім часе схемы займуць свае месцы ў салонах транспарту. Калі ж тэрмінова спатрэбіцца даведка па руху гарадскіх і прыгарадных маршрутаў, можна звярнуцца ў дыспетчарскую службу аўтастанцыі альбо аддзел пасажыраперавозак па тэлефонах 24-439, 27-836.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем