Прыемна бачыць, калі прадпрыемствы ў родным горадзе атрымліваюць другое жыццё. Менавіта гэта і адбылося з ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”, дзе ўжо другі год набірае абароты канвеер па выпуску разнастайных “закатак”

Прыемна бачыць, калі прадпрыемствы ў родным горадзе атрымліваюць другое жыццё. Менавіта гэта і адбылося з ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”, дзе ўжо другі год набірае абароты канвеер па выпуску разнастайных “закатак”

Прыемна бачыць, калі прадпрыемствы ў родным горадзе атрымліваюць другое жыццё. Менавіта гэта і адбылося з ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”, дзе ўжо другі год набірае абароты канвеер па выпуску разнастайных “закатак”.

Зараз у разгары сезон нарыхтоўкі агуркоў, і гэта добрая нагода пацікавіцца, як ідуць справы.

З пачатку чэрвеня перапрацавалі больш за 250 тон агуркоў, гэта недзе 10-12 тон у суткі, — расказвае дырэктар завода Аляксей Шпакаў. — Закупляем агародніну пераважна ў фермерскіх гаспадарках, асноўны пастаўшчыкБрэсцкая вобласць, дакладней, аграгарадок Альшаны. Да таго ж актыўна вырабляем ягадныя кансервы. Скончылі перапрацоўку клубніцывыйшла больш за 30 тон, узяліся за парэчку. У жніўні пачнём перапрацоўваць таматы. Не спыняем вытворчасць сокаў, таматных пасты і соусу з канцэнтратаў. Большая частка прадукцыі пастаўляецца Міністэрству абароны, установам адукацыі, медыцыны. Забяспечваем таксама санаторыі і аздараўленчыя лагеры.

На тэрыторыі завода разгарнуліся маштабныя работы па рамонце. Будаўнікі крыюць дахі, заліваюць новыя пад’язныя шляхі, робяць навесы. Гэта адна з тэрміновых спраў, без выканання якой заводу нельга развівацца.

У апошні час попыт на айчынныя садавіннаагароднінныя кансервы вырас. Гэта можно лічыць адным са станоўчых наступстваў заходніх санкцый на айчынную вытворчасць прадуктаў харчавання. Аднак зараз патрэбнасці рынку вышэй за нашы магчымасці. Пакуль што працуе толькі адна лінія, і, нягледзячы на салідны ўзрост у амаль 40 гадоў, яна пасля дыхтоўнага рамонту спраўляецца з нагрузкай. Вядзецца мантаж лініі аўтаматычнага напаўнення соусаў і павідла. Будзем набываць новае абсталяванне, але нам недзе разгарнуцца, таму плануем павялічыць плошчу кансервавага цэха.

На заводзе сёння працуе амаль 100 чалавек, сярод іх пэўная частка — па дагаворы падраду. Прадпрыемства працягвае дабіраць персанал на сезон нарыхтоўкі агуркоў, бо кансервацыя гэтай агародніны — дастаткова працаёмкі працэс з-за значнай долі ручной работы, так што недахоп рук абмяжоўвае аб’ёмы вытворчасці.

Першы год тут шчыруюць маладыя спецыялісты. Тэхнік-тэхнолаг перапрацоўкі расліннай і жывёльнай сыравіны Аліна Грышановіч вярнулася на малую радзіму пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа. Працуючы зменным майстрам, дзяўчына не толькі кантралюе і арганізоўвае рабочы працэс, але і дапамагае іншым кансерваваць агародніну. Кіраўчанка Аліна Аверкава трапіла на Асіповіччыну таксама па размеркаванні. Прафесія тэхнолага, якую атрымала ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, маладому спецыялісту вельмі падабаецца, таму сваё першае працоўнае месца лічыць добрым пачынаннем. На самым адказным участку вытворчасці, стэрылізацыі, працуюць Тамара Самалётава з сынам Віталем і дачкой Вікторыяй. Апошняя, дарэчы, працавала на кансервавым яшчэ да яго закрыцця, таму “другое жыццё” вытворчасці гэтай сям’ёй успрымаецца з асаблівым пачуццём.

Последние новости

Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость
Общество

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов Осиповичского райисполкома по субботам в июле

2 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть в Осиповичах на неделе? Афиша кинотеатра “Родина”

2 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 июля для всех знаков зодиака

2 июля 2025
Читать новость
Общество

Что важно знать в сезон сбора ягод и грибов? Разъясняет Министерство по налогам и сборам

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем