Председатель райобъединения профсоюзов Елена Паргачева: «Занятость населения также постоянно в поле зрения наших активистов»

Председатель райобъединения профсоюзов Елена Паргачева: «Занятость населения также постоянно в поле зрения наших активистов»

Актуальна

Нашы людзі і наша жыццё

Менавіта стваральная праца гарантуе надзейны заўтрашні дзень — адзін з вывадаў, які можна было зрабіць, удумліва слухаючы “Вялікую размову з Прэзідэнтам”. Старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова цалкам згодна з меркаваннем Кіраўніка дзяржавы наконт таго, што ў краіне робіцца многае, “каб чалавек мог варушыцца, зарабляць для сябе і сваёй сям’і”.

— У забеспячэнні планамернай работы эканомікі немалая роля належыць у тым ліку прафесійным саюзам, — разважае суразмоўца. — Калі больш дэталёва — у кожнай «пярвічцы» створаны комплекс мер па рэалізацыі асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Якія пункты там утрымліваюцца? Гэта ў першую чаргу мэты і задачы, вызначэнне прыярытэтаў — неабходна дакладна ведаць і разумець, у якім кірунку рухацца і дзеля чаго прыкладаць намаганні; зніжэнне за-трат і павышэнне якасці прадукцыі, рост рэальных грашовых даходаў ды шмат іншага. Немалаважнае значэнне якраз і мае садзеянне прафсаюзаў у павышэнні зацікаўленасці і адказнасці калектываў, асобных работнікаў у якаснай і вытворчай працы, умацаванні працоўнай дысцыпліны. Занятасць насельніцтва — таксама пастаянна ў полі зроку нашых актывістаў. Гэта ж нашы людзі, наша жыццё.

Беларускі лідар паабяцаў вярнуцца да пытання дадатковай падтрымкі пенсіянераў. На такую катэгорыю людзей асаблівую ўвагу звяртаюць і прафсаюзы. Быць сябрам і памочнікам чалавеку не толькі ў той перыяд, калі ён працуе і прыносіць карысць прадпрыемству, але і ў час заслужанага адпачынку — такая задача стаіць перад “пярвічкамі”. Ну і, зразумела, прафесійныя саюзы робяць стаўку на моладзь. У кожным асобна ўзятым калектыве думаюць не толькі аб тым, як з учарашняга студэнта “вырасціць” кампетэнтнага спецыяліста, але і якім чынам паспрыяць маладым людзям у вырашэнні жыллёвых пытанняў, дапамагчы ім замацавацца на рабочых месцах. У пераважнай большасці калектыўных дагавораў асіповіцкіх прадпрыемстваў і арганізацый уключана нямала палажэнняў па падтрымцы моладзі. Лічу, што гэта правільна і дальнабачна.

Запісала Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 мая для всех знаков Зодиака

27 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем