Пра традыцыі святкавання Раства ў вернікаў каталіцкай канфесіі распавялі прыхаджанкі касцёла Божай Міласэрнасці асіпаўчанкі Таісія Бойка і Аксана Малаковіч

Пра традыцыі святкавання Раства ў вернікаў каталіцкай канфесіі распавялі прыхаджанкі касцёла Божай Міласэрнасці асіпаўчанкі Таісія Бойка і Аксана Малаковіч

Пра традыцыі святкавання Раства ў вернікаў каталіцкай канфесіі распавялі прыхаджанкі касцёла Божай Міласэрнасці асіпаўчанкі Таісія Бойка і Аксана Малаковіч

— Наша сям’я не чыста каталіцкая: сыны, муж і ўнукі — праваслаўныя, я і дачка — каталіцкія вернікі, — дзеліцца Таісія Іванаўна. — Таму святкуем абодва святы. Што тычыцца падрыхтоўкі да каталіцкага Раства, то кожны чацвер на працягу чатырох тыдняў напярэдадні ўрачыстасці праходзяць заняткі, якія маюць мэтай падрыхтаваць вернікаў да свята, напомніць правілы паводзін у касцёле, малітвы.

Па традыцыі ў ноч з 24 на 25 снежня збіраемся на службу ў касцёле, падчас якой спяваюцца традыцыйныя калядныя песні. Таксама абавязкова наводзім парадак дома: чыстым павінен быць кожны куточак. Яшчэ падчас калядных свят кожную сям’ю абавязкова наведвае святар. Ён асвячае дом, размаўляе з кожным яго насельнікам, а мы шчыра дзелімся з айцом сваімі радасцямі і дасягненнямі.

— Падрыхтоўка да Каляд у каталікоў пачынаецца з пачаткам Адвенту, — дадае Аксана. — Гэта радаснае чаканне прыходу Ісуса Хрыста. Ён доўжыцца чатыры тыдні. Кожны тыдзень у касцёле на вянку, зробленым з елкі, запальваецца па адной свечцы з асаблівым характарам: першая — свечка надзеі, другая — супакою, трэцяя — радасці, чацвёртая — кахання.

Чым частуюць гасцей?

Калядны пост у каталікоў завяршаецца Вігілійнай вячэрай.

— За святочны стол сядаем пасля вяртання з Боскай Літургіі, якой папярэднічае дзень посту, — працягвае Таісія Бойка. — Пасля таго як заззяла на небе першая зорка і да таго як пакаштаваць прыгатаваныя стравы, гаспадары і госці павінны пераламаць аплатку — прэсны хлеб, які сімвалізуе Цела Хрыстова, а разам з тым прымірэнне і прабачэнне, служыць знакам сяброўства і любові, радасці быць разам.

Дзеляцца аплаткай пасля чытання Евангелля аб Нараджэнні Хрыстовым, узаемных святочных пажаданняў і прабачэння крыўд. У вёсках гаспадары частуюць аплаткай нават жывёл, бо ёсць павер’е, што ў Вігілію жывёлы гавораць па-чалавечы.

— Для вячэры звычайна рыхтуюцца посныя стравы. З абавязковых — куцця з разынкамі, смажаная рыба, пірагі, кампоты. Словам, тое, што дазваляе бюджэт сям’і. А ўжо ў дзень Раства накрываем багаты стол з мяснымі стравамі, — распавядае пра сямейныя традыцыі Таісія.

— Увечары 24 снежня ўся сям’я збіраецца на вячэру, якая называецца Вігілія, — дзеліцца Аксана. — На стол кладзём трохі сена, фігурку немаўля Ісуса і запальваем свечку. Гатуем дванаццаць посных страў і дзелімся аплаткай, якую ламаем адзін у аднаго і гаворым пажаданні. А пасля апоўначы рушым на святочную службу Пастэрку ў касцёл. У сам дзень Раства ідзём на службу, дзе дзеці нашай парафіі ставяць сцэнку аб нараджэнні Ісуса, потым збіраемся дома з роднымі і блізкімі за святочным сталом, абменьваемся падарункамі, якія рыхтуюць дарослыя дзецям, а дзеці — дарослым, спяваем і весялімся.

Упрыгожваем дом

— Раней ставілі дома ёлку, — расказвае Таісія Іванаўна. — Зараз па стане здароўя гэтага не робім, але абавязкова ўпрыгожваем вокны і куток, дзе знаходзяцца абразы.

Да традыцыйных раслін каталіцкага Раства адносіцца не толькі ёлка, але і амела. З ёй звязана шмат павер’яў, якія бяруць пачатак яшчэ ў старажытнасці. Хтосьці лічыць расліну сапраўднай панацэяй ад усіх хвароб і абярэгам ад злых сіл. Закаханыя ж абавязкова павінны пацалавацца, стоячы пад вянком з амелы. Кажуць, што пасля гэтага шчаслівае сямейнае жыццё гарантавана.

Слоўнік каталіцкага Раства

Адвент — перыяд падрыхтоўкі, глыбокіх духоўных практык, час ачышчэння ад грахоў праз пост і пакаянне, напаўнення радасцю надзеі і святлом веры праз міласэрнасць і добрыя справы. Яго пачатак абавязкова выпадае на нядзелю за чатыры тыдні да Каляд. У першую нядзелю Адвенту ў Касцёле пачынаецца новы літургічны (царкоўны) год.

Пастэрка — начная Калядная Імша.

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем