Пра што расказвае рукапісная кніга

Пра што расказвае рукапісная кніга

У кожнай мясцовасці ёсць людзі, якія нечым выдзяляюцца сярод астатніх.

Напрыклад, у Карытным гэта адзіны на ўсю Асіповіччыну ансамбль гарманістаў “Карытнянскія музыкі”. Сваю віртуозную ігру яны дзе толькі не дэманстравалі! Былі і ў Глускім раёне, у тым ліку — у Завалочыцах. Тут таксама добра развіты культурны асяродак: ёсць клуб, бібліятэка. У апошняй якраз і працуе загадчыцай Тамара Кулік, якую смела можна назваць жывым брэндам аграгарадка. За што? Жанчына — сапраўдны летапісец роднага краю. Тут нарадзілася, вырасла, тут жылі бацькі. Праца ў бібліятэцы дае магчымасць займацца і краязнаўствам, але Тамара Георгіеўна пайшла далей. Амаль за 30 гадоў сабрала багата рознай цікавай інфармацыі, якой папоўніўся краязнаўчы музей і якой, пры неабходнасці, карыстаюцца землякі.

глуск 03

Вось што яна расказвае пра…

…Узнікненне назвы роднай вёскі

Напрыканцы ХІХ стагоддзя інжынер Іосіф Жылінскі, які займаўся асушэннем балот, вёў у ваколіцах меліярацыйныя работы. Мясціны яму спадабаліся, таму пабудаваў тут сабе маёнтак, спіртзавод, прывёз на работу людзей з іншых валасцей. Адсюль і пайшлозавалочынскія, з’явілася найменне — Завалочыцы.

…Мясцовыя легенды

У пачатку ХХ стагоддзя памешчык Жылінскі прайграў у карты маёнтак памешчыку Гатоўскаму. У ім пасялілася жонка апошняга, якая затым падпаліла выйграны будынак, каб атрымаць страхоўку і за выручаныя грошы разлічыцца з даўгамі мужа. І не прагадала: сродкаў хапіла нават на пабудову новага маёнтка, які і зараз радуе вока сваім каларытам.

…Знакамітых землякоў

Сярод трох Герояў Савецкага Саюза, якіх нарадзіла Глушчына, двоеураджэнцы Завалочыцкага сельсавета: Ульян Рыбак і Сцяпан Шутаў. Да слова, апошні двойчы ўдастоены гэтага высокага звання. Памяць пра іх увекавечана ў назвах вуліц Завалочыц і Глуска. Цікавая дэталь: Ульян Аляксандравіч быў стрыечным пляменнікам Сцяпана Фёдаравіча. І яшчэ. Некаторы час Рыбак лічыўся адзінымз 30 — жывым Героем Савецкага Саюза Магілёўшчыныпамёр у 2009 годзе. Аднавяскоўцы адзначаюць яго незвычайную сціпласць: жыў у сялянскай хаце, працаваў рабочым на спіртзаводзе.

…Многае іншае

У кнізе, якая пішацца ад рукі, падрабязна падаюцца ўсе падзеі, што адбываюцца ў Завалочыцах. Адкрыццё метэаралагічнай станцыі (у вёсцы з насельніцтвам каля 400 чалавек), кошт прагляду першых кінастужак, адносіны людзей адзін да аднаго, прозвішчы землякоў, якія тут працавалі і працуюць. Нават ёсць звесткі, што падчас рэканструкцыі мясцовага магазіна пры ўзвядзенні аграгарадка за 4 дні разышлося 20 скрынак гарэлкі і віна! А яшчэ пра тое, якой была зімовая тэмпература ў памяшканні амбулаторыі, калі яе рамантавалі...

Дарэчы, пра амбулаторыю

Не зайсці туды было немагчыма — прыцягвае ўвагу сучасным выглядам. І ўнутры выдатна аздоблена. Медыкі рады былі зносінам з суседзямі-журналістамі, так што пагутарылі пра многае. Парадаваў факт, што ў штаце ўстановы з 8 чалавек сямёра — жыхары аграгарадка, у тым ліку — малады талковы ўрач-стаматолаг, да якога ездзяць лячыць зубы нават з Асіповіч.

У 60-я гады медработнікі хадзілі на саўгасныя нарады, каб уладкавацца на тады самы хадавы транспарт — каня, каб дабрацца ў навакольныя вёскі. Прыходзілася пад’язджаць з касірам, электрыкам, аграномам”.

З 1953 па 1960 гады на ўліку па развіцці ў патранажнай сястры Ганны Ермалайчык знаходзілася ад 50 да 80 дзяцей”.

Гэта — вытрымкі з гісторыі Завалочыцкай амбулаторыі, напісанай Тамарай Кулік. Тэкст прэзентавалі журналістам работнікі медустановы.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем