Поэта Осиповщины, члена местного литературного объединения” литератор ” Валентина Брилевского можно уверенно назвать необычным человеком

Поэта Осиповщины, члена местного литературного объединения” литератор ” Валентина Брилевского можно уверенно назвать необычным человеком

За амаль 80 гадоў жыцця Валянцін Феліксавіч паспеў не толькі зрабіць крок у свет мастацкага слова, але і ўпісаць сваё імя ў гісторыю архітэктуры райцэнтра. Знаёмім чытачоў з цікавымі фактамі яго біяграфіі.

• Валянцін Брылеўскі нарадзіўся   11 верасня 1948 года ў вёсцы Яноўка. Скончыў бабруйскае ДПТВ-60 па спецыяльнасці “муляр-пячнік”, затым Магілёўскі будаўнічы тэхнікум. Усё жыцце працаваў у сферы будаўніцтва, прайшоў шлях ад звычайнага муляра да інжынера-будаўніка.

• Пад кіраўніцтвам альбо з удзелам Валянціна Феліксавіча ўзводзіліся такія збудаванні, як раённая паліклініка, інтэрнат ААТ “АЗАА” з комплексам дапаможных пабудоў, дзіцячыя садкі №№ 8, 9 і 10, цеплатраса і трохпавярховы дом на пасёлку Савецкім, крама “Тавары для дома”, цэнтральная раённая аптэка, аб’екты ўстановы “Маяк”, Свята-Уведзенскі храм, шматпавярховыя дамы, у якіх размясціліся стаматалагічная паліклініка і рэдакцыя раённай газеты “Асіповіцкі край”. Самым значным аб’ектам стала сярэдняя школа  № 1.

— Пачатак яе ўзвядзення стаў для маёй брыгады выбітным днём не толькі з-за маштабаў, — расказвае Брылеўскі. — Як толькі экскаватар падняў першы коўш зямлі, вачам адкрыўся жудасны “клад”: у яме ляжаў снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля супрацоўнікі ваенкамата агледзелі ўсю тэрыторыю, адведзеную пад будаўніцтва, знайшлі і абясшкодзілі яшчэ 50. Таксама дзякуючы гэтаму аб’екту ў маім жыцці, як у песні Алы Пугачовай, было цэлае мора кветак. Першага верасня кіраўніцтва ўстановы дзякавала брыгадзе за працу, а шматлікія вучні дарылі мне і маім калегам кветкі. Увогуле з будаўнічай сферай звязана шмат цікавых момантаў. Напрыклад, пасля ўзвядзення інтэрната аўтазавода пачаўся працэс добраўпарадкавання тэрыторыі. Пасадзілі кветкі, дрэўцы. І вось з адной бярозкай атрымаўся казус: сам саджанец засох, а калочак, да якога прывязалі дрэўца, наадварот выпусціў зялёнае лісце. Яшчэ мала каму вядома, што дзіцячы садок № 9 — будынак з “сюрпрызам”: у ім маецца бамбасховішча. Варта адзначыць, што разам са мной на многіх аб’ектах шчыравалі брыгады Мікалая Кажанца, Аляксандра Клімава, Сямёна Дрэня, Пятра Падвойскага, Дзмітрыя Сугакі, Леаніда Трыбушэўскага, Рыгора Усніча, а таксама шматлікія рабочыя з субпадрадных арганізацый.

Прафесія ў некаторай ступені дапамагла Валянціну Феліксавічу сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

— Будаўніцтва Свята-Уведзенскага храма пайшло трошкі не так, як планавалася, — успамінае Валянцін Брылеўскі. — У сувязі з раптоўнымі зменамі ў праекце спатрэбілася больш матэрыялаў, што выклікала значныя фінансавыя страты. Як вынік, узвядзенне царквы прыпынілася. Ацанілі ўсе магчымыя варыянты выхаду з такога складанага становішча і вырашылі звярнуцца напрамую да Прэзідэнта. Разам з калегам, прарабам Георгіем Вернікоўскім, сустрэліся з ім, растлумачылі сваю просьбу. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі многія асіповіцкія арганізацыі, і аб’ект удалося паспяхова завяршыць.

• У арсенале печніка Брылеўскага 276 складзеных печак. Першыя дзве ён склаў ва ўзросце 15 гадоў.

• Вершы Валянцін Феліксавіч пачаў пісаць яшчэ ў юнацтве. Па яго словах, першыя датаваны 1968 годам. Развіццю паэтычных здольнасцей перашкодзіла вучоба, а пасля работа. Заняцца любімай справай Брылеўскі змог толькі пасля выхаду на заслужаны адпачынак у 2006 годзе. У мінулым годзе ён стаў членам літаратурнага аб’яднання “Літаратар” і выпусціў першы паэтычны зборнік “І пра жыццё, і пра норавы”. Піша на беларускай і рускай мовах.

Максіму Багдановічу

Не прайсці ніколі міма

Слаўных вершаў земляка

Багдановіча Максіма —

Добрых думак там рака!

Слоў прыгожых вельмі многа

Пра свабоду і народ,

Пра каханне і дарогі,

Што пісаў ён з года ў год.

Там для нас пяе дастойна

На танюткіх струнах бор.

— Не патрэбны, — кажа, — войны,

Калі мы ляцім да зор.

Там стаіць анёл прыгожы

І каханне беражэ.

Ну а возера так гожа

Ўсё былое сцеражэ.

І цудоўныя Мадонны,

Што ля нас наўкол жывуць,

У вачах сваіх бяздонных

Шчасце наша берагуць.

Буду дзякаваць Максіму,

Нізка-нізка паклянюся.

Вучыць ён любіць Радзіму,

Быць адданым Беларусі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем