Первомайский подарок

Первомайский подарок

Сведка часу

Сённяшні Першамай — гэта звычайны выхадны дзень, які можна правесці на дачы, у агародзе, пагуляць па лесе, любуючыся прыгажосцю прыроды, што абуджаецца ад зімовага сну.

А як святкавалі 1 Мая ў СССР? Некаторыя гэта ведаюць па ўласным вопыце, іншыя — з расказаў бацькоў, а хтосьці — з прастораў інтэрнэту ці кадраў тэлехронікі.

Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў любімым святам савецкіх людзей. Адзначаўся шырока і прыгожа. Рыхтаваліся плакаты, транспаранты, сцягі. З гафрыраванай паперы выраблялі кветкі, якімі ўпрыгожвалі бярозавыя галінкі, што неслі ў руках школьнікі. Усе святочна апраналіся. Навокал іграла жыццясцвярджальная музыка. Парторгі і камсоргі забяспечвалі яўку народа і фарміраванне яго ў калоны.

А пасля дэманстрацый праводзіліся маёўкі. Весела, урачыста, шматгалосна…

Для людзей сталага веку і цяпер гэта свята мае глыбокі сэнс, бо звязана з яркімі падзеямі. Некаторыя вылучаюць канкрэтны Першамай, які запомніўся чымсьці і захаваўся ў памяці назаўсёды.

Для ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Паўлавіча Падвойскага, які ў складзе партызанскага атрада змагаўся супраць фашыстаў, збіраў неабходныя звесткі, зброю, распаўсюджваў лістоўкі, шыў боты, хадзіў на баявыя аперацыі, гэта 1 мая 1943 года.

На дварэ стаяла цудоўнае сонечнае надвор’е. І хоць ішла вайна, фашысты яшчэ гаспадарылі ў нашай краіне, але людзі верылі ў перамогу. І задачай партызан было падтрымаць гэту веру. А такое свята, як 1 Мая, лясныя мсціўцы, безумоўна, не маглі пакінуць без увагі. Людзі падсвядома разумелі гэта і чакалі.

Міхаіл зранку адправіўся ў вёску Ясянец, там ён павіншаваў са святам мясцовых жыхароў, пачытаў ім лістоўку. І хоць людзей у хаце сабралася няшмат, хлопец, якому на той час толькі споўнілася 18, ведаў: яны данясуць навіны да ўсіх, каб падбадзёрыць, надаць упэўненасці ў хуткай перамозе. Такія сустрэчы былі вельмі неабходныя тым, хто жыў на акупіраванай тэрыторыі, яны павінны былі ведаць, што пра іх клапоцяцца, а на фронце робіцца ўсё магчымае і немагчымае, каб адолець ненавіснага ворага.

А гадзін у 11 раздаўся выбух. Дзесьці паміж станцыямі Асіповічы-3 і Татарка высока ўгору ўзняўся слуп дыму. Усе, хто гэта бачыў, з захапленнем сачылі за шэрымі клубамі, разумеючы, што гэта своеасаблівы святочны салют.

“Вось і першамайскі падарунак вам”, — прашаптаў і Міхаіл Падвойскі. Чыіх гэта рук справа, ён здагадаўся адразу.

Барыс Дзмітрыеў, яго равеснік і таварыш па зброі — камандзір дыверсійнай групы 211 партызанскага атрада, праявіўшы вынаходлівасць і рашучасць, прабраўся па канаве да мосту і падклаў пад рэйкі ладны зарад толу. А ў патрэбны час пасажырскі цягнік з фашыстамі ўзляцеў у паветра.

Вось што юны патрыёт пісаў праз 10 дзён у Маскву матулі і сястрычцы: “Я здаровы і добра сябе адчуваю. Увесь час на баявых заданнях <…>. Нядаўна спусціў пад адхон яшчэ адзін эшалон, дзе было забіта і паранена 600 фашыстаў. Мы, партызаны, ведаем усё, што робіцца на тым баку фронту”.

Барысу Дзмітрыеву не давялося дажыць да Перамогі. Ён загінуў за год да яе.

Міхаіл Паўлавіч Падвойскі праз усё жыццё пранёс вобраз бясстрашнага дыверсанта, расказваючы пра яго родным, знаёмым, сваім дзецям, вучням устаноў адукацыі, дзе ён настаўнічаў. Збіраў матэрыялы для школьных музеяў. Прысвячаў вершы герою. А зараз расказаў пра адзін з яго подзвігаў нашым чытачам: такімі людзьмі можна і трэба ганарыцца.

І колькі б падарункаў не давялося атрымоўваць у першы дзень мая на працягу доўгіх 96 гадоў, для яго падарунак Барыса — самы памятны і дарагі.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость