Перспективы развития деревенского туризма обсудили в Осиповичском районе

Перспективы развития деревенского туризма обсудили в Осиповичском районе

Вясковы турызм у нашай краіне атрымаў даволі вялікае распаўсюджанне. Многія гараджане, абдумваючы, дзе правесці  водпуск або выхадныя, перавагу аддаюць менавіта аграэкасядзібам. Туды адпраўляюцца групы сяброў, каб адпачыць, а таксама працоўныя калектывы, якія жадаюць правесці карпаратыў.

У мінулым месяцы Прэзідэнт краіны выдаў Указ № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму”, які за-клікаў выключыць магчымасць пад выглядам аграсядзіб весці рэстаранны ці гасцінічны бізнес, а таксама абараніць правы сусе-дзяў такіх “устаноў культуры”. Гэтаму і была прысвечана нарада, якая прайшла ў пятніцу пры ўдзеле першага намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Ананіча пад началам намесніка старшыні райвыканкама Ганны Землянухінай. А запрошаны на мерапрыемства былі старшыні сельсаветаў і ўладальнікі аграсядзіб.

У раёне зарэгістравана і дзейнічае 21 аграэкасядзіба. Самыя запатрабаваныя сёння — “Краснае”, “Каменная горка”, “Зялёная дубрава”, “Ліхалапічы”, “Бермудскі трохвугольнік”, “Бацькоўская спадчына”.

Галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Вольга Емельянава расказала, якія змяненні ўносіць Указ Прэзі-дэнта ў існуючыя датуль правілы. Напрыклад, не ва ўсіх населеных пунктах зараз можна размясціць такія аб’екты, але гэта абмежаванне не датычыць Асіповіччыны, дзе забароненых месцаў пакуль няма. Галоўныя ж умовы стварэння названага турыстычнага аб’екта: наяўнасць дома з колькасцю пакояў да дзесяці, згода ўласніка на вядзенне такога роду бізнесу, прадастаўленне адпачываючым магчымасці азнаёміцца з аб’ектамі гісторыі населенага пункта, дзе яны бавяць час, і паўдзельнічаць у майстар-класах. Гасцям аграсядзіб павінны быць прапанаваны не менш за дзве паслугі (экскурсіі, творчыя майстэрні, мясцовыя  абрады і г.д.). Ну а тыя, у сваю чаргу, павінны выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі, прыродаахоўчыя, не парушаць нормы пражывання.

Спецыялісты аддзелаў райвыканкама і кіраўнікі розных служб адказалі на пытанні ўладальнікаў аграэкасядзіб. Напрыклад, адзін з гаспадароў цікавіўся, ці не закрыюць сядзібу, калі які нядобразычлівец паскардзіцца на шум за суседняй агароджай. Пыталіся гаспадары, каго лічыць суседзямі, ці будуць прымацца меры па добраўпарадкаванні прыбярэжнай паласы ракі Свіслач у аграгарадку Лапічы, ці плануецца рамонт дарогі ў аграгарадку Свіслач, уздымаліся і іншыя пытанні.

Прыйшоў час удасканаліць механізм дзейнасці ў сферы аграэкатурызму і паклапаціцца пра якасць аказваемых паслуг, каб аграсядзібы выконвалі сваю першапачатковую функцыю — знаёміць гасцей з гісторыяй раёна, яго знакамітымі выхадцамі, цікавымі месцамі і незвычайнымі  краявідамі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем