“Пасажыры жадаюць добрага дня”

“Пасажыры жадаюць добрага дня”

Таццяна Жэдзік вырасла ў чыгуначным горадзе, таму лічыць заканамерным, што месцам яе работы стаў вакзал. Менавіта сюды дзяўчына прыйшла пасля заканчэння Бабруйскага механіка-тэхналагічнага тэхнікума.

27 гадоў таму, калі яна пачынала працоўную дзейнасць, на вакзале было вельмі ажыўлена: каля кас пастаянныя чэргі, кругласутачна працавалі буфет, багажнае аддзяленне, попытам наведвальнікаў карысталіся ларкі на пероне. Маршрутных таксі тады не было, таму ў бліжэйшыя гарады ўсе дабіраліся чыгуначным транспартам.

Таццяна доўгі час працавала ў бюро даведак, ёй вельмі падабаліся зносіны з пасажырамі. А пытанняў у людзей узнікала шмат, яны датычыліся адпраўлення цягнікоў і прыбыцця іх на розныя станцыі, кошту білетаў, падбору маршрутаў.

Але паступова патрэба ў спецыялісце, які дае даведкі, адпала: інтэрнэт прыйшоў на дапамогу, да таго ж у будынку быў  устаноўлены інфакіёск, які прадастаўляе ўсю неабходную інфармацыю. Таму Таццяна перайшла ў касу. Дарэчы, і квіткі на цягнікі эканомкласа зараз можна атрымоўваць з дапамогай тэрмінала. Таццяна Валянцінаўна ўсміхаецца: “Але многія пасажыры па прывычцы працягваюць звяртацца ў касы, тлумачачы гэта жаданнем мець зносіны з чалавекам, а не аўтаматам. Яны ведаюць білетных касіраў, жадаюць пагутарыць з імі, пажадаць добрага дня, што заўсёды прыемна”.

Таццяна адзначае, што працуе ў дружнай камандзе, таму работа заўсёды ў радасць. А дома ў яе надзейны тыл. Муж Аляксандр — ваеннаслужачы, дзве дачушкі. Валянціна асвойвае бухгалтарскі ўлік у бабруйскім каледжы, а Святлана вучыцца ў СШ № 1.

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем