Паміж прадпрыемствам і спажыўцом

Паміж прадпрыемствам і спажыўцом

Колькі заявак паступае ва УКП ЖКГ, ці былі звароты грамадзян і што за пытанні іх хвалююць, якія планавыя работы вядзе прадпрыемства, дзе адбыліся аварыі або парывы — аб усім гэтым ведае Таццяна Старавойтава.

Яе стаж работы ў камунальным прадпрыемстве ўжо перавысіў 10 гадоў. А прафесійны шлях праходзіў па этапах бухгалтар — майстар рытуальных паслуг — інжынер па зваротах грамадзян — начальнік аварыйна-дыспетчарскай службы. Работа на апошнім з названых месцаў ёй падаецца самай цікавай і важнай. Хоць і напоўненай рознымі непрадбачанасцямі, што патрабуе павышанай стрэсаўстойлівасці, умення хутка рэагаваць і трымаць у сферы ўвагі шмат інфармацыі.

У аварыйна-дыспетчарскую службу сцякаюцца ўсе даныя аператыўнай зводкі, атрыманыя ад дыспетчараў, службы 115, са зваротаў грамадзян. Таццяна трымае на ўвазе, якія заданні выконвае кожны майстар, і кантралюе своечасовасць іх завяршэння. Расказвае, што зараз вядзецца рамонт дзіцячай пляцоўкі ў гарадскім парку, а на дваровыя завозіцца пясок. Яна ў курсе ўсіх работ, якія ідуць на кацельнях; дзякуючы забеспячэнню машын навігацыйным абсталяваннем можа прасачыць месцазнаходжанне любога з транспартных сродкаў.

Усе звесткі занатоўваюцца ў спецыяльных журналах. За мінулы год у арганізацыю паступіла 5 323 заяўкі спажыўцоў. Кожную з іх у аварыйна-дыспетчар-скай службе своечасова апрацавалі і прасачылі выкананне. Дарэчы, спецыялісты абласнога кантакт-цэнтра перыядычна выбарачна абзвоньваюць аўтараў заявак, каб даведацца, як праведзены работы і ці задавальняе іх якасць спажыўца. Таму не трэба думаць, што камунальнікі могуць ігнараваць звароты.

Асабліва горача тут у дрэннае надвор’е. Калі ідуць моцныя дажджы, снегапады, рэзка паніжаецца тэмпература паветра або абрынаецца цыклон, дыспетчараў засыпаюць тэлефоннымі званкамі: дарогі занесены снегам, у дварах стаяць лужыны, з даху цячэ або няма электрычнасці. Да падобных пытанняў камунальнікі гатовы, стараюцца выслухаць і даць кампетэнтны адказ. Не заўсёды спраўляюцца з правядзеннем патрэбных работ па розных прычынах: выходзіць са строю тэхніка, хварэюць людзі, не ў поўнай меры ажыццяўляецца фінансаванне, з-за чаго, напрыклад, прадпрыемства не можа набыць уласную вышку і даводзіцца прыбягаць да дапамогі старонніх арганізацый.

Наогул тлумачальнай рабоце са спажыўцамі па-слуг Таццяна адводзіць вялікае значэнне. Людзі часта тэлефануюць у кепскім настроі, што зразумела: часовыя бытавыя нязручнасці прыкмячаюцца хутчэй і ўспрымаюцца больш эмацыянальна, чым звыклае стабільнае аказанне камунальных паслуг. Таму ў спецыяліс-та ёсць адно правіла: даць чалавеку выгаварыцца, не перабіваючы, а калі ён будзе ў стане адэкватна вы-слухаць — усё зразумела растлумачыць.

Безумоўна, нейкая частка заявак не можа быць выканана. Але калі такая сітуацыя склалася, трэба аб-грунтаваць адмову, спасылаючыся на нарматыўны акт. Часта жыхары хочуць, каб ім бясплатна правялі рамонтныя работы ў кватэры або пад’ездзе, але згодна з заканадаўствам, напрыклад, рамонт пад’ездаў, замена сантэхнікі ў доме або правядзенне электраправодкі ў кватэры робяцца за кошт спажыўца. Хаця нейкія тэрміновыя работы праводзяцца бясплатна. Так, калі прарвала каналізацыю, трубу сістэмы ацяплення, аварыйная брыгада выязджае кругласутачна і аператыўна прымае неабходныя меры.

Таццяна адзначае, што яна ўдзячна землякам за своечасовае рэагаванне і паведамленне аб нейкай няспраўнасці, што дае магчымасць выправіць становішча. Галоўнае, каб зварот быў абгрунтаваны. Але здараюцца і беспадстаўныя скаргі, часта — на нізкую тэмпературу вады ў памяшканні ці водаправодзе. І калі спецыялісты выязджаюць і замяраюць, аказваецца, што ўсё адпавядае нормам, але не задавальняе ўласныя запыты жыльца.

Пра сваю работу Таццяна Юр’еўна можа расказваць бясконца. Зазначае, што без надзейных памочні-каў — дыспетчараў, — безумоўна, не справілася б. А з Аленай Дашкоўскай, Надзеяй Малах, Таццянай Гардзіенка, Святланай Казловай яна працуе ў адзінай дружнай камандзе, што дазваляе зладжана каардынаваць адносіны паміж УКП ЖКГ і спажыўцом, а гэта галоўнае ў сферы абслугоўвання.

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость