Паклон вам, медыкі, у свята! Паклон у будні дзень!

Паклон вам, медыкі, у свята! Паклон у будні дзень!

Амаль дзесяцігоддзе працуюць разам у аддзяленні хуткай дапамогі райбальніцы фельчары Людміла Бабкова, Дзяніс Чаропка і вадзіцель Сяргей Санько.

— Медыцынская кар’ера пачалася для мяне ў 2004 годзе калі прыйшоў на пасаду загадчыка здраўпункта лакаматыўнага дэпо, якую займаю і сёння, — дзеліцца Дзяніс Чаропка. — З 2010 года дадаткова бяру дзяжурствы ў аддзяленні хуткай дапамогі. Засвоіць нюансы дапамагала вопытны фельчар выязных брыгад Наталля Атрашонак. Людміла працуе ў аддзяленні трохі менш — сем гадоў.

Кожны дзень для брыгады, як і ўвогуле для медыкаў, нібы скачок у невядомасць: нельга вызначыць, куды і з якой нагоды закіне чарговы выклік.

— Хапала ўсяго, — працягвае мужчына. — Былі і сардэчныя прыступы, і роды, і нават смерці. Фельчар хуткай дапамогі павінен быць маральна гатовы да любога варыянту развіцця падзей, умець абстрагавацца, дзейнічаць вытрымана, бо менавіта ад якасці і аператыўнасці аказання першай дапамогі, асабліва ў такіх выпадках, як анафілактычны шок, інсульт, інфаркт, залежыць, наколькі складаным будзе далейшы працэс лячэння ці рэабілітацыі пацыента.

 

Другі год працуе медсястрой перавязачнага кабінета раённай бальніцы Хрысціна Жукоўская. Аб гэтым месцы работы дзяўчына марыла яшчэ ў гады вучобы ў Бабруйскім медыцынскім каледжы. Ёй падабаецца, што працаваць даводзіцца з людзьмі, дзейнічаць хутка, прафесійна, дакладна. Здаралася б, усе віды траўм ужо вывучыла, але кожная рана, апёк не падобны на папярэдні хаця б таму, што розныя людзі і пры розных абставінах іх атрымалі. Пакуль Хрысціна апрацоўвае рану, робіць перавязку, яна выслухоўвае не толькі, што здарылася з пацыентам, але нярэдка і гісторыю ўсяго папярэдняга жыцця. І хоць будучых медыкаў вучылі не прапускаць праз сябе боль кожнага хворага, бо гэта перашкаджае рабоце, але часта не атрымоўваецца, асабліва калі даводзіцца аказваць дапамогу дзецям.

Дзяўчына штодзень прымае пасляаперацыйных пацыентаў хірургічнага аддзялення ў перавязачным кабінеце, але яе працоўным месцам можна лічыць усю бальніцу, бо нярэдка выклікаюць у прыёмны пакой, куды звяртаюцца людзі з адкрытымі ранамі, укусамі кляшчоў, пераломамі і апёкамі, даводзіцца хадзіць і па іншых аддзяленнях, калі немабільныя хворыя маюць патрэбу ў перавязцы, нават у рэанімацыі часам працуе. А кожную вольную хвіліну круціць-складвае шарыкі, тампоны, сурвэткі, турунды, бо перавязачнага матэрыялу неабходна шмат.

 

Таццяна Краўчанка нарадзілася на Дзень медыцынскага работніка, што ў сям’і ўспрынялі як добры знак, бо гэту высакародную прафесію можна лічыць фамільнай справай: амаль усе родныя Таццяны працавалі ў медустановах Віцебшчыны. Пасля заканчэння медыцынскага каледжа дзяўчына каля дзясяці гадоў з’яўлялася працэдурнай медсястрой хірургічнага аддзялення бальніцы, а калі атрымала дадатковую спецыяльнасць фельчара-лабаранта, перайшла ў лабараторыю, дзе і працуе ўжо 12 гадоў. Новая прафесія прыйшлася па душы яшчэ больш. А мікрасвет, які спецыяліст бачыць пад мікраскопам, заварожвае. Робіць клінічны аналіз крыві, даследуе розныя іншыя біялагіч-ныя матэрыялы. Здараецца назіраць адхіленні ад звыклых норм па розных паказчыках, аб чым тэрмінова паведамляе доктару. На адзін аналіз траціць ад 15 хвілін да некалькіх гадзін, у залежнасці ад таго, што неабходна вызначыць. І вялікая колькасць пацыентаў ніколькі не засмучае яе:

Галоўнае, своечасова выяўляць хворых і дапамагаць людзям, а ўжо мы са сваёй работай справімся, — запэўнівае фельчар-лабарант.

 

Як накіраваць фізічныя фактары на паляпшэнне здароўя чалавека, ведае фізіятэрапеўт раённай паліклінікі Марыя Камісарава.

Да гэтай пасады працавала загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення былой чыгуначнай бальніцы, — расказвае Марыя Аляксееўна. — І ў многім набыты вопыт дапамог хутчэй адаптавацца ў новай сферы дзейнасці, лепей зразумець працэсы, якія адбываюцца ў арганізме чалавека і дакладней ацаніць узровень уплыву і дзейнасці тых ці іншых метадаў. Сярод папулярных у асіпаўчан працэдур крыя-, магніта-, света- і лазератэрапія. Яны ж лічацца і найбольш эфектыўнымі. Мае павышаны попыт і наша водалячэбніца, дзе можна скарыстацца падводным душам-масажам, мінеральна-жамчужнымі і шкіпідарнымі ваннамі. Не кожны ведае, што да фізіятэрапеўта магчыма звярнуцца і без накіравання ўрача, для аздараўлення. Для гэтага дастаткова медыцын-скай карткі. Калі нічога ў анамнезе не засмуціць і не існуе патрэбы ў кансультацыі профільнага спецыяліста, працэдуры будуць назначаны: здароўе нельга адкладваць на пасля.

Мабыць, няма такога чалавека, які ніколі б не наведваў кабінет рэнтген-дыягностыкі. Аднак унушальных памераў апарат і медыцынская сястра, якая ставіць у картачцы адзнаку — толькі вяршыня айсберга. Асноўнае звяно ў ланцугу адказнасці — урач-рэнтгенолаг. Менавіта ён займаецца расшыфроўваннем атрыманых здымкаў.

Трэці год разгадвае загадкі чорна-шэрых выяў выпускнік Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Вячаслаў Кастрыца.

Да мяне прыходзяць здымкі з флюараграфіі і мамаграфіі. Акрамя гэтага, праводзяцца рэнтгенаскапічныя даследаванні, — гаворыць Вячаслаў Сяргеевіч. — Гэты метад заключаецца ў атрыманні на экране рэнтгенаўскага апарата адлюст-раванняў унутраных органаў у рэжыме рэальнага часу. Увогуле праца рэнтгенолага даволі цікавая і падобная на работу даследчыка. Мы з скрупулёзнасцю разглядаем кожны сантыметр органа, каб не прапусціць адхіленняў, і з цікавасцю вывучаем рэдкія паталогіі. Такая прафесія не можа не падабацца. У далейшых планах — асвоіць камп’ютарную тамаграфію.

 

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем