Падпісная кампанія — асаблівы час і для працаўнікоў раённай газеты, і для тых, хто задзейнічаны ў арганізацыі падпіскі

Падпісная кампанія — асаблівы час і для працаўнікоў раённай газеты, і для тых, хто задзейнічаны ў арганізацыі падпіскі
У снежні яна прайшла даволі вынікова. А дапамаглі ў гэтым і аддзяленні сувязі, і паштальёны, і грамадскія распаўсюджвальнікі. А каб справа ішла больш ахвотна, рэдакцыяй быў аб’яўлены конкурс на лепшага арганізатара падпіскі.

Найбольш актыўна спрацавала гарадское аддзяленне сувязі №4: калі па стане на 1 студзеня 2022 года тут было аформлена 334 абанементы на “АК”, то на сёлетнюю адпаведную дату — 391. Значна палепшылі вынік і паштавікі з Ялізава, павялічыўшы колькасць раённай газеты з 42 экзэмпляраў да 65.

Сапраўдным рэкардсменам у асабістым заліку стала паштальён гарадскога аддзялення сувязі №3 Ніна Клімовіч: колькасць аформленых ёю абанементаў вырасла амаль удвая — з 75 да 147.

Сярод грамадскіх распаўсюджвальнікаў, якія працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада, вызначылася Кацярына Жогаль з УКП ЖКГ, ёй належыць першынство за 96 падпісак на “АК”. А другое месца ў Ніны Фядзькіў з завода жалезабетонных канструкцый, якая аформіла 93 экзэмпляры.

Таксама атрымала заахвочванне ад рэдакцыі інструктар-інспектар па падпісцы Асіповіцкага ўчастка паштовай сувязі Анжаліка Чыкілеўская.

Днямі ўсім гэтым працаўнікам былі ўручаны падзякі ад рэдакцыі раённай газеты. Спадзяёмся і на далейшае плённае супрацоўніцтва!

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем