Пачатак ліпеня для ДЭУ № 73 выдаўся напружаным

Пачатак ліпеня для ДЭУ № 73 выдаўся напружаным
Пачатак ліпеня для ДЭУ № 73 выдаўся напружаным
Арганізацыя атрымала рэсурсы на правядзенне рамонту аддадзенага пад яе нагляд адрэзка шашы Мінск-Гомель. Акрамя выдзялення фінансавых сродкаў, гэта азначае яшчэ і здачу ў арэнду адмысловай спецтэхнікі, якой ва ўсім РУП “Магілёўаўтадар” лічаныя адзінкі. Такі “дэфіцыт” размяркоўваецца па жорсткім графіку і таму павінен эксплуатавацца з найвышэйшай эфектыўнасцю.

Работы вядуцца на ўчастках, дзе стан асфальту найгоршы. Такія выяўлены ў раёне вёскі Цяплухі, каля базы адпачынку “Бярозка”, развязкі каля вёскі Ясянец і шэрагу іншых. Акрамя ўзгаданай вышэй тэхнікі спецыяльнага прызначэння, галоўная з якіх фрэза для зразання паверхневага слою асфальту, працуюць дзесяць самазвалаў і каля 15 разнастайных дарожных машын. Прычым самая важная з іх проста стаіць нерухома. Гэта цяжкі грузавік, які прыкрывае зону дзеяння людзей і іншай тэхнікі ад транспартнага патоку.

Шчыльнасць руху на магістралі М5 у зоне адказнасці ДЭУ № 73 дасягае 10 тысяч машын у суткі і з’яўляецца самай высокай на дарогах Магілёўскай вобласці. Верагоднасць узнікнення аварыйнай сітуацыі пры правядзенні рамонтных работ тут вельмі вялікая, і прыняць магчымы ўдар на сябе павінен той самы “аўтабуфер”.

Сярод задзейнічанага персаналу таксама ёсць ключавая асоба, толькі ёй стаяць на месцы бадай што ніколі не ўдаецца: надта многа задач трэба вырашаць адначасова, каб дарожнікі з бездакорнай якасцю спраўляліся з заданнем і “ўкатвалі” па 600 тон асфальту штодзень.

Сяргей Максімаў кіруе ЛДД № 732 (яна ўключае дарогу Асіповічы-Свіслач і частку шашы Барысаў-Беразіно-Бабруйск). Але зараз даводзіцца падмяняць захварэўшага калегу, начальніка ЛДД   № 734, і паралельна з уласнымі выконваць яго абавязкі па арганізацыі рамонту магістралі М5.

У дарожнай гаспадарцы Максімаў разбіраецца выдатна: стаж работы ў ДЭУ перавышае чвэрць стагоддзя. Ну а аб яго кампетэнтнасці і адказнасці сведчыць нядаўняе ўручэнне Падзячнага ліста Міністэрства транспарту і камунікацый. З нагоды 25-годдзя РУП “Магілёўаўтадар” узнагароджваліся лепшыя работнікі службы, і Сяргей Уладзіміравіч заслужана ўвайшоў у іх пачэсныя шэрагі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем