Па звестках СМІ, сёлетняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу” ў цэлым у краіне атрымалася рэкорднай: у ёй прынялі ўдзел 75 тысяч беларусаў

Па звестках СМІ, сёлетняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу” ў цэлым у краіне атрымалася рэкорднай: у ёй прынялі ўдзел 75 тысяч беларусаў
Па звестках СМІ, сёлетняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу” ў цэлым у краіне атрымалася рэкорднай: у ёй прынялі ўдзел 75 тысяч беларусаў
Магчыма, свой уплыў мела тое, што праводзілася яна на гэты раз у Год міру і стварэння. А што можа быць больш стваральным і сімвалічным, чым пасадка дрэў? На Магілёўшчыне “Тыдзень лесу” праходзіў з 17 па 23 красавіка. Пацікавіліся ў нашым доследным лясгасе, які ўклад у агульную справу зрабілі жыхары раёна.

Аказваецца, значны. На 32 гектарах высаджана 145 тысяч дрэўцаў. Важным момантам стала закладка памятных алей. Напрыклад, у гарадскім парку з’явіліся 53 маладыя клёнікі і ліпкі.

Значная ўвага была нададзена не толькі стварэнню зялёных масіваў, але і навядзенню парадку. Асіповіцкімі аматарамі прыроды ўбрана 24 кубаметры смецця і захламленасці.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 348 работнікаў лясгаса, да якіх далучыліся 688 добраахвотнікаў, у тым ліку школьнікі і моладзь. Найбольш актыўнымі праявілі сябе ваенныя часці, супрацоўнікі іншых сілавых структур, работнікі ДЭУ-73, УКП ЖКГ, Жорнаўскай эксперыментальнай базы Інстытута лесу НАН Беларусі.

Последние новости

Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем