Па дарогах гісторыі

Па дарогах гісторыі

10 чэрвеня раёнка паведамляла аб тым, што вучаніца Ліпенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Лізавета Джавакова стала адзінай зямлячкай, якая атрымала магчымаць здзейсніць турыстычнае падарожжа ў ліку 200 удзельнікаў першага сумеснага ваенна-патрыятычнага праекта Беларусі і Расіі “Цягнік памяці”, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне і пабудаванага ў храналагічнай паслядоўнасці тагачасных падзей.

У мінулую нядзелю састаў прыбыў у канчатковую кропку маршруту Мінск. Такім чынам, удзельнікі чыгуначнага марафону наведалі 15 гарадоў дзвюх краін, пераадолелі адлегласць у 5 911 кіламетраў і зрабілі цэлых 60 мільёнаў крокаў.

— Незвычайным гэта мерапрыемства стала з самага пачатку, — расказвае Лізавета. — Нас разбілі на групы і падгрупы і размясцілі ў двухпавярховых камфортных вагонах. Цягнік рухаўся пераважна ноччу, а днём мы наведвалі музеі, месцы жалобы, помнікі. Таму падарожжа аказалася больш насычаным, чым чакалася! Нарэшце пашчасціла пабываць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Для мяне, як чалавека дамашняга і аматара цішыні, паездка стала своеасаблівым выхадам з зоны камфорту. Гарады Беларусі і іх жыхары — проста цуд. Яны ўсе такія розныя і па-свойму адметныя. Гэта здзіўляе. Кранальным быў момант выканання ўдзельнікамі праекта “Вальса Перамогі” на чыгуначным вакзале Магілёва. Паглядзець на нас сабралася шмат лю-дзей. У расійскай частцы маршруту асабліва ўразіла наведванне Ржэва, Масквы і Санкт-Пецярбурга. У кожным былі свае запамінальныя дэталі. Ржэў вельмі здзівіў дваццаціпяцімятровым Мемарыялам Савецкаму Салдату. Пры поглядзе ў вочы байца, поўныя адчаю, захоплівала дух. На секунду нават здалося, што ён дыхае. Чырвоная плошча ў Маскве неймаверна прыгожая і мае асаблівую аўру. Там тварылася гісторыя, і думка пра гэта прыводзіла ў непадробнае захапленне. Планую калі-небудзь зноў наведаць сталіцу Расіі, каб усё паглядзець у больш спакойнай абстаноўцы. Санкт-Пецярбург… Ніколі не забуду гэты найпрыгажэйшы горад! У адзін з вечароў усе з нецярпеннем чакалі разводу мастоў. Дзеля гэтага мы ахвяравалі сном. Ніжні парк у Пецяргофе і яго фантаны, статуі і палац “Мон-плезір”… Аб гэтых месцах можна распавядаць доўга. А дзіўны від на Фінскі заліў варта ўбачыць кожнаму.

Сваёй адкрытасцю і зацікаўленасцю справамі моладзі ўразілі сустрэчы з мэрамі гарадоў, куды мы прыбывалі, лідарамі грамадскіх аб’яднанняў і, безумоўна, з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам і ініцыятарамі праекта кіраўнікамі Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенкай і Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.

Паездка была каштоўнай і набыццём новых сувязяў і знаёмстваў. Я пасябравала з членамі сваёй каманды і ніколі так не сумавала, як пры развітанні з імі. Мы паабяцалі адзін аднаму, што будзем пісаць лісты і абавязкова сустрэнемся ў Мінску ці Маскве. З новымі сябрамі наогул не адчувала нацыянальнага бар’ера, што вельмі важна. Думаю, менавіта такая мэта была ў ініцыятараў праекта: акрамя захавання гістарычнай памяці, дапамагчы нашаму пакаленню з дзвюх суседскіх краін зразумець адзін аднаго і зблізіцца яшчэ больш.

Удзел ў гэтым маштабным праекце прынёс Лізавеце яшчэ адну ўзнагароду. Падчас падарожжа сярод удзельнікаў праводзіўся творчы конкурс “Дарогі памяці”, дзе вызначаліся пераможцы ў трох намінацыях: “Спыні імгненне” (лепшы малюнак і фота), “Жывая гісторыя” (самы арыгінальны і змястоўны відэаролік) і “Нататкі вандроўніка” (лепшае апавяданне). Малюнак дзяўчыны заняў першае месца.

 

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость