Осиповчане рассказывают про своих мам

Осиповчане рассказывают про своих мам

Апытанне

Нашы мамы

Матуля. Такое цёплае і пяшчотнае слова. Ад яго вее дабрынёй, спагадай і ўтульнасцю. Чалавек можа ніколі не набыць багацця, сяброў, работы, жылплошчы. Але маці пры нараджэнні атрымаў кожны. Шчаслівы той, каго яна суправаджала на працягу маленства, а яшчэ больш — хто мае яе і ў сталыя гады.

Напярэдадні Дня маці папрасілі нашых чытачоў расказаць аб сваіх самых родных і дарагіх.

Уладзімір Ізмер:

— Тамара Дзмітрыеўна — так завуць маю матулю. Я ў яе позняе дзіця, таму мама заўсёды перажывала, каб паспець выгадаваць мяне. Вучыўся добра. Калі штосьці рабіў не так, мама не сварылася, а заўсёды старалася зразумець і пад-трымаць. З ёй дзяліўся сваімі думкамі, хваляваннямі часцей, чым з татам. Мяне нават называлі маміным хвосцікам, бо заўсёды быў пры ёй. Мама непакоілася не толькі пра вучобу, але і каб сучасна  апрануць нас. Калісьці ездзіла ў Польшчу за моднымі джынсамі ды світарамі… І зараз яна бадзёрая, на месцы не сядзіць, хоць ужо адлічвае дзявяты дзясятак. Нешта вяжа, шые, спяшаецца на дачу, рынак. Імкнецца дапамагчы ўнукам. Жадаю маме здароўя і пабольш светлых, радасных дзён.

Дар’я Цяслёнак:

— Першая сустрэча з матуляй у мяне адбылася ў паўтарагадовым узросце, калі я трапіла ў прыёмную сям’ю. І тым не менш Алена Уладзіміраўна для мяне — самая родная мамачка ў свеце. Няхай не па крыві, затое па стане душы, а гэта важней.

Мама — лепшая сяброўка. Пра мяне яна ведае ўсё. Паміж намі існуе нейкая нябачная сувязь, якую заўсёды адчуваю. Удзячная, што матуля не толькі даглядала мяне, але і клапацілася аб развіцці ўнутранага свету, вучыла бачыць прыгожае ў навакольнай прыродзе і адчуваць яго ў людзях. Мама выхоўвала мяне не метадам забароны, а даверам. І калі забарону можна парушыць, то падвесці, калі табе давяраюць, недапушчальна.

Бацькі падарылі мне шчаслівае дзя-цінства, за што бясконца ўдзячна. Лепшае пацвярджэнне таго, як да маці і бацькі стаўлюся, — тое, што нядаўна ўзяла іх прозвішча і імя па бацьку.

Зараз я ўжо студэнтка. У будучым планую стварыць уласную сям’ю. Спа-дзяюся, што і ў мяне з дзецьмі будуць такія ж добрыя ўзаемаадносіны.

Юлія Радзюк:

— Мая мама Алена Яўгеньеўна — самая добрая, ласкавая, клапатлівая. А яшчэ яна вельмі акуратная і заўсёды справядлівая. Я яе моцна люблю. Стараюся радаваць прыемнымі сюрпрызамі, якія раблю сваімі рукамі.

Дзень маці — значнае для мяне свята. Вывучыла вершы пра маму і бабулю, якія ім і прачытаю 14 кастрычніка.

Вольга Куцік:

— Найлепшая сяброўка для мяне — мама Валянціна Мікалаеўна. Што б ні здарылася, добрае ці дрэннае, спяшаюся падзяліцца з ёй. Ведаю, што падтрымае, супакоіць, дасць параду. З дзяцінства шкадавала мяне, не загружала абавязкамі, казала: “Яшчэ напрацуешся”. Але заўсёды вучыла захоўваць чысціню. Мама і зараз добрая дарадчыца. Нават з газет часта робіць выразкі з карыснай інфармацыяй на розныя тэмы і ўручае нам з дзецьмі. Па адукацыі яна медсястра, многа гадоў працавала ў дзіцячым садзе, а таму, калі хто дрэнна сябе адчувае, тэлефануем не ў хуткую дапамогу, а свайму роднаму чалавеку.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем