Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

Апытанне

За пакупкамі з ахвотай

Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

Валянціна Лапікава:

Па якасці тавараў і аб-слугоўвання мяне больш задавальняюць “Соседи”, але ў “Копеечке” цэны крыху меншыя. У крамы ПГУП “Прусаков” раней наведвалася часцей, але пасля чарговага павышэння цэн у гэтай гандлёвай сетцы заходжу туды калі-нікалі. Галоўны крытэрый выбару месца пакупак — адлегласць ад дома да магазіна. Гэта што датычыць прадуктаў харчавання.

А з вопраткай у нашым райцэнтры наогул бяда: набыць яе практычна нельга. Шкала памераў вельмі абмежаваная, як і фасон. Магла б сама пашыць сукенку, але патрэбную тканіну набыць у нас складана. Вось такі сэрвіс.

Галіна Сырамалот:

На вышэйшую прыступку ў рэйтынгавай табліцы я б па-ставіла магазін “Соседи”, размешчаны на вуліцы Сташкевіча. Разнастайнасць тавару, яго вы-кладка, работа персаналу — задавальняе ўсё. Але знаходзіцца ён далёка, таму часцей бываю ў “Копеечке” ці “Евроопте”. Аднак раздражняе тое, што ў першым працуе пастаянна толькі адна каса, размяшчэнне тавару абы-якое, у другім — нязручна падысці да паліц, праходы за-грувашчаны цялежкамі, калі неабходна — цяжка знайсці ў гандлёвай зале работніка, да якога можна звярнуцца. Быў выпадак, калі прыйшлося заплаціць за тавар, які ўпаў і разбіўся з-за ня-правільнага размяшчэння. А вось у гандлёвай сетцы Дзмітрыя Прусакова падабаецца “Парус”.

Вольга Пархамовіч:

Як мнагадзетная матуля, больш за ўсё зацікаўлена ў тым, каб мая сям’я харчавалася якаснымі прадуктамі. Перавагу аддаю натуральным прадуктам айчыннай вытворчасці, па якія хаджу ў магазіны “Корзинка” і “Сигнал”. Там набываю і мясамалочную прадукцыю, і хлебабулачныя вырабы. Дарэчы, нават купляючы тавары бытавога прызначэння, надаю ўвагу якасным паказчыкам. Выбіраю, няхай крыху даражэйшы, напрыклад, пральны парашок, але з годным складам, бо набываю яго дзецям.

Віктар Кароль:

Шопінг ажыццяўляю рэгулярна. Мае фаварыты — магазіны “Соседи” і “Свислочь”. Па-слугамі гандлёвых аб’ектаў сеткі “Доброном” не карыстаюся, “Евроопт” мяне таксама не задавальняе: шмат народу, цесна, групы тавараў пастаянна мяняюць месцамі, што стварае нязручнасці пакупнікам. Бадай ва ўсіх магазінах сеткі Дзмітрыя Прусакова перыядычна бываю. Больш прасторна ў “Свислочи”, і абслугоўванне там мяне цалкам задавальняе, у астатніх хацелася б пашырэння гандлёвых плошчаў.

Як пенсіянер, карыстаюся зніжкамі: 5% па праграме “Купилка” штодзённа ў магазіне “Соседи”, а ў крамах ПГУП “Прусаков” — па панядзелках і ня-дзелях.

Падарожнічаючы па горадзе, заязджаю і ў магазіны ААТ “Торговля”, якія зараз можна пералічыць па пальцах, нават адной рукі хопіць. Найбольш прывабным лічу № 14 “У дороги”. Там утульна, зроблены добры рамонт, асартымент тавараў даволі прыстойны. А вось магазін № 17 у “Чаромушках” — гэта ўчарашні дзень, толькі ў гэтым мікрараёне пайсці больш няма куды.

Колькі людзей — столькі і меркаванняў. Выбар гандлёвых аб’ектаў кожны робіць сам. І кіруецца пры гэтым рознымі крытэрыямі: хтосьці арыентуецца на мінімальныя цэны, хтосьці шукае найбольш прывабны для яго тавар, іншыя імкнуцца траціць менш часу на шопінг, таму закупляюцца ў бліжэйшай гандлёвай кропцы, а некаторыя ходзяць да пэўнага прадаўца, якому сімпатызуюць. Галоўнае, што ў асіпаўчан ёсць вялікая прастора для выбару аб’ектаў, дзе можна атаварыцца, чаго не скажаш пра сельскіх жыхароў. Але гэта іншая тэма, да якой плануем звярнуцца ў бліжэйшых нумарах.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем