Осиповчане, давайте вместе беречь природу

Осиповчане, давайте вместе беречь природу

Меркаванне

Што маем — зберажом?

Чалавек. Хто ён? Дзеля чаго прыйшоў на гэту Зямлю? У чым сэнс яго жыцця? Гэтыя адвечныя пытанні зноў і зноў турбуюць мяне, калі наведваю лесапарк, які прымыкае да вуліцы Сташкевіча на «Баме». Тут нярэдка сустракаюцца язвы кастрышчаў, пластмасавыя бутэлькі і разбітае шкло, поліэтыленавыя пакеты і акуркі. Бачны сляды нізавых пажараў і абпаленыя ствалы соснаў.

Кожны раз, калі бачу такое апаганьванне гэтай лясной жамчужыны нашага горада, міжволі прыходзяць на памяць словы Фёдара Дастаеўскага «прыгажосць выратуе свет». Гэта выказванне геніяльнага філосафа і пісьменніка можна пачуць дастаткова часта. А вось пра тое, хто ўратуе прыгажосць, адпаведных выслоўяў чамусьці не сустракалася. Але ж гістарычныя факты сведчаць, што яе таксама неабходна ратаваць. Так, варвары, прыйшоўшы ў Старажытны Рым, ператварылі гэты прыгожы горад у руіны, а вандалы знішчалі і апаганьвалі бясцэнныя творы мастацтва. Аб тым, што прыгажосць неабходна ратаваць, сведчыць і новая хваля сучаснага варварства…

На мой погляд, Дастаеўскі меў на ўвазе, што свет выратуе не столькі знешняя прыгажосць, колькі прыгажосць нашых учынкаў і практычных спраў.

Таму, каб зберагчы гэты цудоўны куточак нашага горада, кожны з нас павінен пранікнуцца асабістай адказнасцю за чалавечыя паводзіны ў ім. Нядрэнна было б узяць прыклад з тых раёнаў краіны, дзе культура адпачынку на прыродзе кантралюецца і накіроўваецца ў цывілізаванае русла.

Так, у падобных мясцінах Браслаўскага раёна створаны спецыяльныя месцы для развядзення вогнішчаў, побач з якімі зроблены навесы са сталамі і лаўкамі. За невялікую плату любая сям’я альбо кампанія сяброў можа тут жа набыць месца і дровы для прыгатавання шашлыкоў ці іншай ежы. За навядзеннем пасля сябе парадку адпачываючымі сочыць адказны за гэта чалавек, які, дарэчы, і нарыхтоўвае тут дровы з буралому і сухастою.

Нядрэнна было б у нашым лесапарку мець сцежку здароўя, як гэта зроблена ў Заслаўі. Тады б, магчыма, аматары скандынаўскай хадзьбы займаліся ёй не на гарадскіх вуліцах, а менавіта тут, дзе паветра насычана лекавым водарам хвоі.

А як бы добра было пачысціць Трубінку, умацаваць яе берагі, паставіць лаўкі і пасадзіць алею, хаця б уздоўж правага берага, а цераз саму рачулку перакінуць прыгожы пешаходны масток…

Уяўляю, якая б была радасць не толькі для моладзі, але і сталых людзей, калі б вакол лесапарку з’явілася кальцо веласіпеднай дарожкі.

Але перш за ўсё нам неабходна навучыцца шанаваць нашага зялёнага сябра, які заўсёды гасцінна сустракае прахалодай, водарам хвоі і пры гэтым дорыць грыбы, ягады і лекавыя травы. Мы чамусьці не цэнім тое, што ўсяго за некалькі хвілін можам аказацца ў лясным космасе, у прыроднай паліклініцы і падсілкавацца там гаючай энергіяй. Адпачыць тут душою і целам пад спевы птушак, пастаяць каля мурашніка і па-добраму пазайздросціць дружнай працы мурашоў у іх «горадзе-дзяржаве», палюбавацца ляснымі гарэзамі — вавёркамі. Дарэчы, вучоныя сцвярджаюць, што зносіны з гэтымі звяркамі станоўча ўплываюць на самаадчуванне чалавека. Таму ў многіх парках пры санаторыях спецыяльна разводзяць вавёрак.

Дарагія землякі, давайце разам пастараемся зберагчы гэты цудоўны кавалачак сасновага бору і ператворым яго ў зону цывілізаванага адпачынку дзеля нашага з вамі здароўя, зробім усё неабходнае, каб стыхійны адпачынак на прыродзе не ператварыў лес у звычайную звалку.

Станіслаў Лукашэвіч.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость