Ну, Заяц, пачакай!

Ну, Заяц, пачакай!
Па ўсходнім календары 2023 год — год Чорнага Вадзянога Труса, або Зайца. Лічыцца, што гэтыя жывёлы абяцаюць надзею, плённасць і росквіт.А для каго год будзе самым удалым? Думаецца, для таго, хто найбольш ушаноўвае гэтага прыгожага звера. Якім чынам? Па-рознаму. Напрыклад, частка нашых землякоў носіць адпаведныя прозвішчы: Трус, Трусаў, Заяц, Зайцаў, Зайко. Пазнаёміліся з некаторымі з іх і пагутарылі. Безумоўна, пра Новы год, яго сустрэчу і наогул адносіны да свята.

 

Ганна Трус, настаўнік гімназіі:

— З Новым годам звязаны толькі самыя прыемныя эмоцыі, успаміны, пачуцці. Шмат гадоў працую з дзецьмі, давялося пабыць на мностве навагодніх ранішнікаў і вечароў. І заўсёды гэта радасныя ўсмешкі, шчаслівы смех, яркае аздабленне, вясёлыя персанажы, чаканыя падарункі.

Новы год — свята сямейнае, таму сустракаем яго дома. Але аднойчы вырашылі парушыць сямейныя традыцыі і паехалі на маю малую радзіму, у Градзянку. А які ж Новы год без зімовых забаў? І вось мы ўсім сваім дружным калектывам — з дзецьмі і ўнукамі — сталі катацца з гары на санках. Дзеці нават сабаку ўпрэглі ў санную павозку, і ён паслухмяна катаў самую маленькую з усіх — асцярожна, не тузаючы. Нават нешматлікія мясцовыя жыхары выйшлі паглядзець, хто так весела бавіць час, бо населены пункт даўно адвык ад шумных гулянняў.

Было гэта гадоў 10-12 таму, але і зараз без усмешкі нельга ўспомніць. Сёлета не чакаю такіх яркіх эмоцый ад сустрэчы Новага года, але старанна рыхтуюся да яго. Адправіла падарункі дзецям у Мінск і Гомель, накрываю навагодні стол. Чакаю ад 2023 года толькі міру на ўсім свеце, каб усе былі здаровыя і маглі шчасліва будаваць сваё жыццё.

Генадзій Заяц, вядучы інжынер лясгаса па ахове і абароне лесу:

— Як і ўсе, вельмі люблю Новы год. З ім у нас прынята звязваць новыя надзеі, планы. Нягледзячы на тое што на рабоце зараз гарачая пара, бо некаторыя людзі не толькі незаконна імкнуцца вырубіць яліны, а яшчэ і смецце, якое выкідваюць з дома, могуць звезці ў бліжэйшы лес, таму неабходна заўсёды быць напагатове, але работу сваю люблю. І тым не менш Новы год заўсёды сустракаю ў сямейным коле, дома, з роднымі. Аднойчы мы паспрабавалі ўнесці новыя ноткі ў звыклае святкаванне і 31 снежня паехалі ў сталіцу да дачкі, якая толькі засялілася ва ўласную кватэру. І калі накрылі стол, высветлілася, што тэлевізар не працуе. А хіба ж можна ўявіць сабе Новы год без бою курантаў і “Карнавальнай ночы”? Экстранна параіліся і прынялі рашэнне: ехаць дадому. Хуценька загрузілі ўсё і за чатыры гадзіны да Новага года адправіліся ў Асіповічы. Паспелі правесці стары і сустрэць Новы год. А заадно і зразумелі, што свята гэта лепей адзначаць дома.

Іна Зайцава, дырэктар Асіповіцкага вытворчага ўчастка Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў:

— Зараз усе знаходзяцца ў чаканні самага яркага, загадкавага і непрадказальнага свята, да якога засталіся лічаныя гадзіны. Нават тыя, хто даўно развітаўся з дзяцінствам, на нейкі час становяцца дзецьмі і жадаюць нечага незвычайнага. Вось і я заўсёды з радасцю гатую розныя прысмакі і гэту справу, шчыра кажучы, вельмі люблю. Чакаю дзяцей і ўнукаў, якія ахвотна прыязджаюць, каб адзначыць свята разам. Кожны загадвае жаданне, якое запісвае на паперцы і да 12 гадзін спальвае. Дорым адзін аднаму падарункі.

І хоць заўсёды стараюся гэты дзень прысвяціць родным, аднойчы затрымалася на рабоце, бо адпраўлялі вагоны з прадукцыяй на экспарт, а праз мытню яны прайшлі вельмі позна, але ўсё ж сустрэць Новы год дома паспела.

Напярэдадні свята ўзгадваюцца дзіцячыя ранішнікі, да якіх матуля стварала сваімі рукамі казачныя ўборы. Асабліва запомніўся касцюм Снежнай Каралевы з пышнымі накрухмаленымі спадніцай і каўнерам. Гэты ўбор усім вельмі спадабаўся.

Вольга Трусава, старшая медсястра Ялізаўскай участковай бальніцы:

— З дзяцінства прывучана да таго, што Новы год — гэта сямейнае свята. Тата калісьці працаваў дырэктарам шклозавода, мама — галоўным урачом прафілакторыя, бацькі далучалі і нас, дзяцей, да правільных сямейных каштоўнасцей. Заўсёды перад Новым годам у доме панавала атмасфера падрыхтоўкі. Гатавалі шмат смачных страў, выпечкі. Абавязкова ўпрыгожвалі ялінку. Сустракалі кожны новы год радасна, запамінальна.

У прафілакторыі праводзіліся агеньчыкі, а потым увесь калектыў ішоў весяліцца на вуліцу, каталіся на санях, стаяў шум, пад гармонік спявалі, радаваліся.

Падтрымліваю бацькоўскія традыцыі. Абавязкова стаўлю ёлку. Шмат гатую, люблю ўсіх накарміць. Бывае, што даводзіцца і на рабоце праводзіць навагоднюю ноч. На шчасце, нічога дрэннага ў такія змены не здараецца. Затое пацыенты ахвотна тэлефануюць нам сярод ночы, віншуюць са святам, некаторыя заходзяць з Дзедам Марозам і іншымі персанажамі. Атмасфера заўсёды пануе вельмі добразычлівая.

Усе рэспандэнты выказаліся адназначна: незалежна ад таго, якое прозвішча чалавек носіць, няхай усім у надыходзячым годзе шанцуе. Міру, дабра і здароўя ўсім землякам!

 

Последние новости

Общество

Проезд в маршрутках из Осиповичей в Минск подорожал

18 августа 2025
Читать новость
Общество

Облака, дожди, туманы. Прогноз погоды на неделю с 18 по 24 августа

18 августа 2025
Читать новость
Общество

Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома предлагает безработным профобучение, переподготовку по следующим профессиям

18 августа 2025
Читать новость
Общество

Заместитель генерального директора РУП “Могилёвоблгаз” проведет выездной личный прием граждан

18 августа 2025
Читать новость
Общество

Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома

18 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 августа для всех знаков зодиака

18 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем