Новы год — свята, якое заўсёды натхняе. Некаторых — зрабіць генеральную ўборку ў доме, іншых — на пэўныя ўчынкі. А вось асіпаўчанцы Таццяне Аляшкевіч некалькі гадоў таму пад Новы год прыйшла думка зрабіць свайго Дзеда Мароза

Новы год — свята, якое заўсёды натхняе. Некаторых — зрабіць генеральную ўборку ў доме, іншых — на пэўныя ўчынкі. А вось асіпаўчанцы Таццяне Аляшкевіч некалькі гадоў таму пад Новы год прыйшла думка зрабіць свайго Дзеда Мароза

Для выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства, а працуе Таццяна Аляксандраўна ў Асіповіцкім дзяржаўным каледжы, такі крэатыўны парыў для самой быў крыху нечаканым, аднак прывабным. Так усё і распачалося. Да “вытворчасці” лялек з задавальненнем далучылася і матуля Святлана Міхайлаўна.

— Пасля Мароза Іванавіча шмат было яшчэ розных вырабаў. Навагодніх гномаў, якія ажыццяўляюць самыя запаветныя мары, ужо некалькі. З імпэтам ствараюцца лялькі ў касцюмах людзей розных прафесій. Напрыклад, ужо зрабілі работніка запраўкі, паштальёна і нават зваршчыка — ён быў патрэбен, каб дэманстраваць прафесіі каледжа на фэсце ў Александрыі. Ёсць і бабулька ў беларускім уборы, вельмі прыгожая. Яна таксама часцей выкарыстоўваецца як ілюстрацыйна-дэкаратыўная. Многія рукатворы засталіся толькі на фотаздымках, бо мы іх раздаём з рознай нагоды родным, блізкім, сябрам. Гэта шчыры падарунак, свайго роду абярэг. З задавальненнем паказваю вырабы сваім навучэнцам у якасці прыкладу, якім чынам можна траціць вольны час, каб гэта было цікава і з карысцю.

Як падзялілася суразмоўца, працэс вытворчасці сувенірных лялек даволі захапляльны. Самае складанае — вырабіць тварык. Звычайна гэта абцягнуты капронам ватны шарык, які з дапамогай ніткі і іголкі набывае патрэбныя рысы. Што здзіўляе: нават калі кожны раз робіш адно і тое ж дзеянне, аблічча атрымліваецца розным. Крыху мацней зацягнуў нітку — і вось ужо з’явілася ўсмешка, не такая, як у іншых. Падабраў патрэбныя вочкі — і казачны герой “ажыў”. Так як лялькі маюць вышыню больш за паўметра, дастаткова складаным аказалася забяспечваць іх устойлівасць. Навагодні гном не павінен паваліцца ў самую адказную хвіліну! Тут ужо сакрэт у абутку, які вырабляецца са звычайнага будаўнічага раствору — ён заліваецца ў падрыхтаваныя формы. На адзенне пераважна ідуць рэчы добрай якасці, але выйшаўшыя з ужытку з уласнага гардэроба. Карацей, усялякіх нюансаў вельмі шмат. У многім дапамагаюць майстар-класы з інтэрнэта, плюс уласны густ і мастацкае пачуццё.

Рабіць сувеніры — справа прыемная, мяркуе Таццяна Аляксандраўна. Асабліва калі першапачаткова ведаеш, каму ён будзе належаць. Тады можна больш дакладна ўгадаць характар! А найлепшы стымул — радасць і захапленне ў вачах ад такіх эксклюзіўных падарункаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость