Новы аўтобус папоўніў Аўтапарк № 19

Новы аўтобус папоўніў Аўтапарк № 19
Новы аўтобус папоўніў Аўтапарк № 19
Па словах дырэктара аўтапарка Юрыя Начыны, МАЗ-206 адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў перш за ўсё ўнутраным начыннем: рухавікі і каробкі перадач ад кампаніі “Mercedes-Benz” замянілі на аналагічныя агрэгаты кітайскай вытворчасці.

Па-другое, за кошт змянення кампаноўкі салона ўдалося павялічыць колькасць сядзячых месцаў з 23 да 27.

— Новы аўтобус ідэальна падыходзіць для горада, — адзначае Юрый Ігаравіч. — Мы пускаем яго па тых маршрутах, дзе па-за часам пік ездзіць мала пасажыраў і выкарыстоўваць вялікі аўтобус-“гармошку” немэтазгодна. Гэтая мадэль добра зарэкамендавала сябе і ў паездках па раёне. Да канца года атрымаем яшчэ адзін аўтобус — МАЗ-203.

Кіраваць транспартным сродкам даверылі вопытнаму вадзіцелю Аляксандру Савіцкаму.

— Аўтобус невялікі, але разам з тым зручны, — лічыць Аляксандр Альбертавіч. — Устаноўлены камеры відэаназірання, што важна для бяспекі пасажыраў, больш дасканалая панэль кіравання. Адметны ён і наяўнасцю закрытай вадзіцельскай кабіны: нішто не адцягвае ўвагу вадзіцеля ад дарогі .

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем