Не топите счастье в рюмке…..

Не топите счастье в рюмке…..

Жыццё як яно ёсць

Жанчына, сяброўка, маці — святло і сонца ў хаце… Ці заўсёды так гэта?

Кожны алкаголік праходзіць свой асабісты адметны шлях: нехта пачынае са шклянкі таннага “чарніла”, іншыя бяруцца за келіх калекцыйнага шампанскага. Адны п’юць з юнацкіх гадоў, другіх зацягнула гэтая багна пасля выхаду на заслужаны адпачынак. На жаль, у гэтай хваробы няма полу і ўзросту, няма адметнага сцэнарыя. Затое даўно навукоўцамі даказана, што жаночы алкагалізм вельмі цяжка паддаецца лячэнню.

У Галіны (імя жанчыны па этычных матывах зменена) была шчаслівая сям’я: добры муж і двое цудоўных сыночкаў. З маленства хлапчукі ахутваліся бацькоўскімі клопатам і цяплом. У хаце заўсёды было чыста і ўтульна, з печы ішоў смачны пах свежапрыгатаванай ежы: жанчына па адукацыі повар, і не абы які.

Ішоў час, хлопцы сталі дарослымі, стварылі ўласныя сем’і, у кожнага свой жыццёвы шлях, свая дарога. Засталіся бацькі ўдваіх, здавалася б, жыць бы ды радавацца шчасцю дзяцей, клапаціцца пра ўнукаў, шанаваць адно аднаго, але ж не…

Ні ў адной паліклініцы ці лабараторыі не зробяць дакладнага аналізу, які можа на раннім этапе паказаць, што чалавек алкаголік. Бачна толькі, што ў асобы змяняецца сістэма каштоўнасцей, як алкаголь рэзка ўзнімаецца на першае месца сярод асабістых прыярытэтаў. Так сталася і з Галінай. Перастала цікавіцца жыццём родных людзей. Затуманены алкаголем мацярынскі розум даўно ўжо не радуецца поспехам дзяцей і ўнукаў. Усё часцей стала Галіна знікаць з дому: спачатку вярталася ў хату глыбокай ноччу, затым пачала прападаць суткамі, тыднямі і нават месяцамі. Ні просьбы сыноў, ні ўшчуванні мужа і сваякоў, ні ўздзеянне грамадскасці і суседзяў — нішто не мела ўплыву на жанчыну.

Амаль ўсе вясковыя «пажыўныя» месцы прайшла, піла і п’е, як кажуць, усё, што гарыць. Даўно з прывабнай жанчыны ператварылася ў асобу “без аблічча”, даўно ўжо не нясе яна, некалі міла-відная кабета, святло і цяпло сваім родным, не даглядае падворак, змяніла сваю ўтульную цёплую хату на зусім іншы «інтэр’ер».

Прапанову лячыцца і слухаць не хоча. Сцвярджае, што не алкаголік яна, а пенсіянерка, і лячыць яе сілком ніхто не мае права.

Што рабіць і як дапамагчы жанчыне і сям’і? Гэта пытанне не дае спакою родным і грамадскаці, а сама жанчына штораніцы прачынаецца, дзе давя-дзецца, з адной думкай: дзе знайсці і што выпіць?..

Тамара Валадзько,

старшыня Дараганаўскага сельвыканкама.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем