Настасся Налівайка прадстаўляе пятае пакаленне чыгуначнікаў

Настасся Налівайка прадстаўляе пятае пакаленне чыгуначнікаў

Яе прапрадзед Ксаверый Васараўдзэ калісьці быў пуцявым абходчыкам на тэрыторыі Літвы. Прадзед Браніслаў узначальваў Асіповіцкае лакаматыўнае дэпо на працягу 35 гадоў. На стальной магістралі працавалі яго жонка, дачка, унучка.

Перад вачамі Настассі заўсёды быў яскравы прыклад родных. І хоць дзяўчынка любіла ў школе літаратуру, гісторыю, мовы, паспяхова навучалася музыцы, толькі ў старэйшых класах прыняла важнае для сябе рашэнне, што хоча, як маці і бабуля, працаваць у дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Таму пасля школы выбрала не гуманітарную ВНУ, а паступіла ў БелДУТ. І, атрымаўшы адукацыю інжынера-электрыка, прыехала ў родны горад, каб працягваць фамільную справу.

Першым этапам працоўнай біяграфіі Настассі стала работа ў аддзеле тэхнічнай дакументацыі, дзе займалася ўстройствамі сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Неабходны былі трывалыя веды электрычных схем і ўменне ўносіць у іх адпаведныя змяненні. Удзельнічала ў рацыяналізатарскіх прапановах.

Праз нейкі час атрымала прызначэнне ў вытворча-тэхнічны аддзел, які адразу і ўзначаліла. Фронт работ карэнным чынам змяніўся. І зараз Настасся Вадзімаўна займаецца перспектыўным і бягучым планаваннем, інвестыцыямі ў асноўны капітал, пралічвае рамонтныя работы, абнаўленне базы, апрацоўвае заяўкі старшых электрамеханікаў, выстройвае стасункі з падрадчыкамі, заключае дагаворы…

Безумоўна, ВТА ў складзе трох інжынераў і начальніка ўвесь спектр пытанняў вырашыць не можа, неабходна цеснае ўзаемадзеянне паміж усімі службамі дыстанцыі, інтэграцыя праграмнага забеспячэння. Дапамагае моцны калектыў, з’яднаны агульнымі мэтамі.

Настасся задаволена, што побач працуе шмат моладзі, хаця і вопытам старэйшых калег ахвотна карыстаецца. Напрыклад, удзячна Таццяне Ломаць, якая шчодра дзеліцца сваімі ведамі і ўменнямі, а таксама сваёй папярэдніцы Таццяне Валахань, ад якой навучылася многаму. І, безумоўна, заўсёды раўняецца на маці Маргарыту Барышнікаву, з якой працуе ў адным калектыве.

Кім стануць два сыны Настассі, пакуль рана меркаваць: хлопчыкі яшчэ малыя. Матуля хоча, каб яны самі выбралі для сябе справу, калі прыйдзе час. Але калі з’явіцца шостае пакаленне чыгуначнікаў — будзе не супраць.

Последние новости

Спорт и туризм

ФК “Осиповичи” — ФК “Динамо-2” — 2:1

11 августа 2026
Читать новость
Власть

Президенту предложили обновленную схему поставки минеральных удобрений для сельского хозяйства

11 августа 2026
Читать новость
Власть

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

11 августа 2026
Читать новость
Общество

Криминалистическая лаборатория и коллекция изъятого оружия. В Осиповичах будет представлена выставка Следственного комитета

11 августа 2026
Читать новость
Общество

Запах лета, краски и первые деньги: как студотряды Осиповичского района закаляют характер

11 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Па стане на 10 жніўня камбайны сельгаспрадпрыемстваў пабывалі на 71% належных да ўборкі плошчаў

11 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем