Напрыканцы мінулага тыдня ў Палацы культуры абласнога цэнтра прайшлі ўрачыстасці з нагоды 85-годдзя з дня заснавання Магілёўскай вобласці, у якіх прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна

Напрыканцы мінулага тыдня ў Палацы культуры абласнога цэнтра прайшлі ўрачыстасці з нагоды 85-годдзя з дня заснавання Магілёўскай вобласці, у якіх прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна
Са шчырымі словамі віншавання і ўдзячнасці людзям, якія ў розныя часы абаранялі родны край ад фашысцкай навалы, аднаўлялі і адбудоўвалі гарады і вёскі пасля ваеннай разрухі, а таксама сённяшнім працаўнікам звярнуўся да прысутных у зале кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка. Ва ўрачыстай абстаноўцы Ігар Пятровіч агучыў прывітальны адрас Кіраўніка дзяржавы і ўручыў яго старшыні аблвыканкама Анатолю Ісачанку.

Падчас урачыстасці на сцэну выклікаліся лепшыя з лепшых працаўнікоў Прыдняпроўскага краю. Ганаровыя граматы, падзякі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта атрымалі прадстаўнікі розных сфер па выніках работы за 2022 год. Ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны” ўдастоены 15 жыхароў рэгіёна.

Не раз падчас выступлення ўзгадваліся прадпрыемствы, установы, арганізацыі Асіповіччыны. Нямала землякоў вызначыліся адданай працай, поспехам у многіх галінах народнай гаспадаркі, і сёння многія з’яўляюцца сапраўдным узорам для пераймання. І з гэтым нельга не пагадзіцца.

“Перакананы, што ініцыятыва, асабістая адказнасць, мэтанакіраванасць і надалей будуць дапамагаць нам дасягаць новых перамог дзеля дабрабыту роднага рэгіёна і нашай Беларусі. Бо перад кожным стаіць адна галоўная задача — перадаць наш агульны дом дзецям і ўнукам добранадзейным і стабільным”, — падзяліўся меркаваннем губернатар Анатоль Ісачанка.

Кожны чалавек, чый лёс пэўным чынам звязаны з лёсам Магілёўшчыны, ведае, што не любіць яе нельга, нельга ёю не ганарыцца. Мы шчасліва жывём у мірнай краіне, прыгожым непаўторным краі, маем магчымасць працаваць, а нашы дзеці могуць расці, усебакова развівацца і радавацца жыццю. І неабходна разумець, што сёння надзвычай важна агульнымі намаганнямі зберагчы мірнае неба над галовою. Бо з прыходам вайны губляюцца ўсе чалавечыя каштоўнасці, спакой, дабрабыт, шчасце. Ды і само жыццё становіцца пад пагрозу. А так быць не павінна.

Пасля афіцыйных прамоў, віншаванняў, узнагароджанняў наступае, як правіла, этап артыстычнага мастацтва. Так было і на гэты раз. Загучалі песні, заваражылі гледачоў сваімі яркімі выступленнямі творчыя калектывы вобласці. Прыемна адзначыць, што сярод тых, хто на сцэне ствараў адпаведны настрой, былі і самадзейныя артысты зямлі Асіповіцкай — народны ансамбль “Вязанка” Вяззеўскага СДК.

Тамара Валадзько, старшыня Дараганаўскага сельвыканкама.

 

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем