Надзелены генам любові

Надзелены генам любові

Дзяцінства ў жыцці любога чалавека — гэта той базіс, на якім мацуецца ўвесь яго далейшы лёс. І каб ён быў шчаслівым, неабходна правесці дзіцячыя гады ў   акружэнні клапатлівых і мудрых бацькоў. На жаль, здараецца, што некаторыя дзеці не маюць гэтай магчымасці. І тут на выручку прыходзяць прыёмныя мамы і таты, якія, нібы добрыя анёлы, падстаўляюць рукі дапамогі маленькім чалавечкам.

Алена Пятрашава — адна з іх. Яна прафесійны педагог, у гады работы ў дзіцячым санаторыі “Вяззе” пабачыла шмат дзяцей з нядобранадзейных сямей. І кожны раз ёй хацелася чымсьці дапамагчы, адагрэць кожнага. Такая магчымасць прадаставілася, калі яна вырашыла стаць прыёмнай матуляй. Было гэта ў 2006 годзе.

З той пары жанчына выгадавала дзесяць дзяцей. Кожны знайшоў сваё месца ў жыцці. Сярод яе гадаванцаў — прадстаўнікі розных прафесій, ёсць нават чэмпіён краіны па бодзібілдынгу. З усімі падтрымліваюць сувязь. Старэйшыя ўжо маюць уласныя сем’і, але наведваюцца ў госці і да сваіх прыёмных бацькоў.

Нямала бяды выпала на долю Аліны, Уладзіслава і Дзяніса. Малыя раптоўна страцілі родных бацькоў: маці памерла, а тата знайшоў іншы шлях для далейшага жыцця. І вельмі своечасова ім падала руку дапамогі сямейная пара Пятрашавых. Мудрыя прыёмныя бацькі стараюцца, каб дзеці не парывалі сувязь са сваякамі. Яны часта ездзяць у госці да родных бабулі і дзядулі ў Градзянку, тэлефануюць тату ў райцэнтр, ведаюць, што ў іх там ёсць маленькая сястрычка.

Рабяты павінны ведаць свае карані, мець стасункі з роднымі, — лічыць Алена Леанідаўна. — Мы рады, што яны ўсе трое сябруюць. Аліна трапятліва адносіцца да брацікаў, клапоціцца пра іх: і ўрокі можа дапамагчы зрабіць, і гульні арганізуе. Хлопчыкі таксама добрыя, уважлівыя. Мы наогул не можам нарадавацца на нашых дзетак: такія яны старанныя, цікаўныя, добразычлівыя. Хочацца зрабіць для іх як мага болей.

Рабяты ўжо зараз разважаюць, кім бы яны хацелі стаць у дарослым жыцці. Матуля прыслухоўваецца да меркавання кожнага: няхай думаюць, выбіраюць тую дзейнасць, якая будзе найбольш па душы. А для яе галоўнае, каб яны выраслі сапраўднымі людзьмі — прыстойнымі, спагадлівымі, працавітымі. І робіць усё для гэтага. Дзеці падтрымліваюць парадак у сваіх пакойчыках, мыюць за сабой посуд, а бульбу памагаюць чысціць не толькі трынаццацігадовая Аліна, але і адзінаццацігадовы Улад. Рабяты сябруюць з фізкультурай і спортам. Любяць гуляць у футбол, бегаць, удзельнічаць у спаборніцтвах. Трэцякласнік Дзяніс дэманструе ладны стос грамат і падзячных лістоў, якія яны атрымалі за ўдзел у розных дзіцячых конкурсах і якімі вельмі ганарацца. А для Алены найдаражэйшыя ўзнагароды — падзелкі, якімі яе адорваюць выхаванцы: малюнкі, вырабы з бісеру, аплікацыі, насычаныя дзіцячай любоўю.

Гэта сямейная пара выгадавала дваіх уласных дзяцей, ужо дачакалася і ўнукаў. Але Алена і Андрэй працягваюць дарыць цяпло яшчэ і тым, за каго ўзялі адказнасць, і робяць гэта ад усяго сэрца. Гэтых дзетак лічаць таксама сваімі. Няхай яны маюць розныя ДНК, хіба ж гэта самае важнае? Галоўнае, што ў гэтай сямейнай пары прысутнічае ген любові і клопату. А таму іх дом ніколі не сумуе. Ён заўсёды звініць дзіцячымі галасамі, асвятляецца радаснымі ўсмешкамі і гасцінна прымае ўсіх, хто завітаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость