Начальніка РАУС палкоўніка міліцыі Віктара Архіпенку праводзілі на заслужаны адпачынак

Начальніка РАУС палкоўніка міліцыі Віктара Архіпенку праводзілі на заслужаны адпачынак

На ўрачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды ў ГЦК «Равеснік» былі запрошаны начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня, старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў, кіраўнікі сілавых структур нашага і суседніх раёнаў, асабісты састаў Асіповіцкага РАУС.

Ад імя афіцэрскага сходу УУС Магілёўскага аблвыканкама з выхадам на заслужаны адпачынак Віктара Архіпенку павіншаваў Ігар Шчарбачэня, які выказаў шчырую ўдзячнасць за працу і адданасць справе, адзначыўшы, што Віктар Леанідавіч унёс вялікі ўклад у забеспячэнне правапарадку ў рэгіёне.

За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Віктару Архіпенку ўручана Ганаровая грамата Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, таксама ён узнагароджаны Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Старшыня Магілёўскага абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак уручыў Віктару Леанідавічу пасведчанне ветэрана ОУС.

Ад радавога да палкоўніка міліцыі — такі шлях прайшоў Віктар Архіпенка за 30 гадоў. У 1995 годзе пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах прыйшоў у гараддзел унутраных спраў на пасаду міліцыянера медыцынскага выцвярэзніка, далей былі некалькі службовых прыступак у аддзеле крымінальнага вышуку, які пасля ён і ўзначаліў. У 2014 годзе заняў пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі. 27 кастрычніка 2016 года прыняў кіраўніцтва райаддзелам міліцыі. На кожнай з пасад Віктар Леанідавіч зарэкамендаваў сябе на самым высокім узроўні.

Последние новости

Общество

В Беларуси ввели новшества по техосмотру: как теперь пройти

18 ноября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Агроусадьба «Бацькоўская спадчына» в Осиповичском районе: отдых, кухня, развлечения

18 ноября 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

18 ноября 2026
Читать новость
Здравоохранение

Будет ли в Осиповичском районе частная медицинская лаборатория?

18 ноября 2026
Читать новость
Общество

Женщины на железной дороге: почти 20 лет опыта дежурных станции Осиповичи I

18 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 ноября

18 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем