Начальніка РАУС палкоўніка міліцыі Віктара Архіпенку праводзілі на заслужаны адпачынак

Начальніка РАУС палкоўніка міліцыі Віктара Архіпенку праводзілі на заслужаны адпачынак

На ўрачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды ў ГЦК “Равеснік” былі запрошаны начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня, старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў, кіраўнікі сілавых структур нашага і суседніх раёнаў, асабісты састаў Асіповіцкага РАУС.

Ад імя афіцэрскага сходу УУС Магілёўскага аблвыканкама з выхадам на заслужаны адпачынак Віктара Архіпенку павіншаваў Ігар Шчарбачэня, які выказаў шчырую ўдзячнасць за працу і адданасць справе, адзначыўшы, што Віктар Леанідавіч унёс вялікі ўклад у забеспячэнне правапарадку ў рэгіёне.

За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Віктару Архіпенку ўручана Ганаровая грамата Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, таксама ён узнагароджаны Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Старшыня Магілёўскага абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак уручыў Віктару Леанідавічу пасведчанне ветэрана ОУС.

Ад радавога да палкоўніка міліцыі — такі шлях прайшоў Віктар Архіпенка за 30 гадоў. У 1995 годзе пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах прыйшоў у гараддзел унутраных спраў на пасаду міліцыянера медыцынскага выцвярэзніка, далей былі некалькі службовых прыступак у аддзеле крымінальнага вышуку, які пасля ён і ўзначаліў. У 2014 годзе заняў пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі. 27 кастрычніка 2016 года прыняў кіраўніцтва райаддзелам міліцыі. На кожнай з пасад Віктар Леанідавіч зарэкамендаваў сябе на самым высокім узроўні.

Последние новости

Общество

О важнейших событиях в строительной отрасли района рассказывает начальник отдела архитектуры и строительства Осиповичского райисполкома

10 августа 2025
Читать новость
Общество

Будаўнікі новага пакалення. Хто рыхтуе кадры для будаўнічых арганізацый рэгіёна, вырашылі даведацца напярэдадні іх прафесійнага свята.

10 августа 2025
Читать новость
Общество

10 августа – День строителя

10 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 августа для всех знаков зодиака

9 августа 2025
Читать новость
Общество

Расписание поезда Осиповичи-Гродзянка (тестовый период эксплуатации)

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится первый секретарь РК БРСМ Юлиана Варавко

8 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем