Начальнік Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў наведаў Асіповіцкую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.

Начальнік Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў наведаў Асіповіцкую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.

Візіт пачаўся з відовішчнай святочнай праграмы. Маленькія гледачы ўважліва сачылі за гісторыяй сімвалаў наступаючага года — Ката і Труса, якія пасварыліся, разам з елачнымі цацкамі, снегавікамі і казачнымі птушкамі шукалі ключык да Горада жаданняў, спявалі песні, весела танчылі, глядзелі на зладжанае ўзаемадзеянне кінолагаў з іх сабакамі, а пасля запальвалі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай агні на прыгожай ёлцы. Апагеем мерапрыемства стала ўручэнне падарункаў установе і выхаванцам.

Наведванне школы супрацоўнікамі Дэпартамента аховы ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” стала добрай традыцыяй, — адзначыў Аляксандр Шэпелеў у размове з прадстаўнікамі СМІ. — Гэта ўжо нашы дзеці, таму што разам з імі пражываем увесь навучальны год, разам з імі выздараўліваем. Сёння мы прыехалі, каб падарыць салодкія падарункі, парадаваць неверагодна цікавым ранішнікам, шчыра пажадаць самага галоўнага — крэпкага здароўя, мірнага неба, больш яркіх момантаў, якія запомняцца на доўгія гады. Лічу, што ў артыстаў атрымалася падзяліцца навагоднім цяплом як з малымі, так і з дарослымі.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость