На варце бяспекі

На варце бяспекі
Спякота трымае ў напружанні не толькі значную частку насельніцтва, а яшчэ ў большай ступені супрацоўнікаў пажарна-хімічнай станцыі Асіповіцкага доследнага лясгаса. Што і не здзіўляе: яны адказныя за ўсе лясныя ўгоддзі, якія займаюць 56,3% плошчы раёна.

На дадзены момант тут нясуць службу начальнік станцыі, чатыры вадзіцелі і столькі ж лесаводаў. Акрамя начальніка і вадзіцеляў, усё члены каманды — персанал часовы, які набіраецца на сезон з ліку мясцовых жыхароў. Спецыяльнай адукацыі для таго, каб патрапіць на работу ў ПХС, не патрабуецца: уся важная інфармацыя па тактыцы тушэння лясных пажараў, правілах бяспекі атрымліваецца на месцы. Аднак ад добрых працаўнікоў у лясгасе не адмаўляюцца. Калі сезон заканчваецца, яны пераходзяць на іншую пасаду.

— Сёлетні пажаранебяспечны час мы трываем годна, — паведамляе вядучы інжынер па ахове і абароне лесу Генадзь Заяц. — З пачатку лета было зафіксавана пятнаццаць ачагоў узгарання агульнай плошчай тры гектары. На сёння захоўваецца трэці клас пажаранебяспекі, дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў. Але людзі і самі не імкнуцца туды: ягад і грыбоў няшмат. Застаецца спа-дзявацца, што і далей будзе спакойна.

 

Последние новости

Общество

Первый снег и похолодание: прогноз погоды на неделю

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Что изменилось для белорусов с 1 ноября?

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 ноября для всех знаков Зодиака

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость