На размову да Прэзідэнта

На размову да Прэзідэнта

Вольга Карчэўская працуе намеснікам дырэктара — начальнікам аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Ірына Вірмаўскэне — дырэктар раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. А яшчэ яны актывісты Беларускага саюза жанчын.

Менавіта з прадстаўніцамі гэтага грамадскага аб’яднання і правёў пазаўчора сустрэчу Прэзідэнт краіны Аляксандр   Лукашэнка. У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за пяцьсот прадстаўніц аб’яднання з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку і дзве нашы зямлячкі.

“Свята 8 Сакавіка стала для нас сапраўды ўсенародным. Гэта не толькі магчымасць павіншаваць, падзякаваць жанчынам за разуменне, адданасць, дабрыню, спагадлівасць. Гэта яшчэ адна падстава задумацца аб іх ролі ў грамадстве, адказаць на пытанні, ці ўсё вы зрабілі, каб нашы матулі, жонкі, сёстры, дочкі былі шчаслівымі, і што яшчэ неабходна зрабіць, каб наша Беларусь была лепей і магла адпавядаць прыгажосці нашых жанчын”, — заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Вольга Карчэўская падзялілася ўражаннямі ад ўрачыстага мерапрыемства. А яны самыя яркія:

— У сталічным выставачным цэнтры  “БелЭкспа” панавала цудоўная цёплая сяброўская атмасфера. Удзельнікі мерапрыемства ахвотна абмяркоўвалі актуальныя пытанні. Самым яркім момантам стала выступленне Прэзідэнта краіны. Найбольш уразіла адкрытасць Кіраўніка дзяржавы, яго гатоўнасць абмяркоўваць самыя розныя тэмы. І аб чым бы ні зайшла гаворка, Аляксандр Рыгоравіч валодае сітуацыяй, ведае дакладныя факты, лічбы. Трымае руку на пульсе ўсіх галін народнай гаспадаркі, добра дасведчаны аб самых розных баках жыцця розных сацыяльных груп насельніцтва.

Вельмі прыемна, што Прэзідэнт высока цэніць ролю жанчын у жыцці краіны, падкрэслівае іх ключавую ролю ў грамадстве, захаванні народных традыцый, духоўных каштоўнасцей, выхаванні падрастаючага пакалення.

Беларускія жанчыны ўносяць значны ўклад у эканоміку краіны, рэалізуюць сябе ва ўсіх галінах, у тым ліку ў высокатэхналагічных і інавацыйных сектарах; няма тых вяршынь, якіх не дасягнулі б беларускі; ужо зусім хутка наша суайчынніца адправіцца ў космас — аб гэтым і іншым нагадаў Прэзі-дэнт краіны.

Жанчынам вельмі прыемна было пачуць словы ўдзячнасці за іх працу і тое, што іх лічаць моцнай сілай дзяржавы.

Важна, што падобныя мерапрыемствы Кіраўнік дзяржавы праводзіць у форме дыялогу, яму важна пачуць меркаванне людзей, даведацца, якія праблемы іх хвалююць. А падымаліся самыя розныя пытанні: мацярынства і дзяцінства, падтрымка шматдзетных сямей, праграмы сямейнага капіталу, абарона традыцыйных маральных каштоўнасцей, сямейнага выхавання, патрыятызму і будучага краіны, развіцця невялікіх населеных пунктах.

Такія сустрэчы вельмі патрэбныя і важныя для кожнай з нас. Яны даюць творчую прастору для руху наперад. Гэта мерапрыемства не выключэнне. Думаю, што яно стане стартавай пляцоўкай для новых ініцыятыў, патрыятычных акцый, працоўных здзяйсненняў.

— Такія сустрэчы — гэта магчымасць, як гаворыцца, зверыць гадзіннікі і пераканацца, што мы ідзём правільным курсам, — падтрымлівае Ірына Вірмаўскэне. — Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз прадэманстраваў, што ў зоне яго ўвагі кожны чалавек. Напры-клад, Аляксандр Рыгоравіч гаварыў пра неабходнасць перагледзець рэжым работы дзіцячых садоў і прыстасавацца пад запыты бацькоў, пра тое, што неабходна зрабіць усё магчымае для стварэння жанчыне максімальна камфортных умоў для рэалізацыі сябе ў кар’еры і статусе маці. Гэта вельмі важна і сведчыць аб клопаце нашага Прэзідэнта аб кожным чалавеку.

Мне вельмі імпануе, што Кіраўнік дзяржавы высока ацэньвае ролю жанчыны ў развіцці краіны. Гэта датычыць і ўдзелу прадстаўніц цудоўнай паловы ў палітычным і грамадскім жыцці, і ўкладу жанчын у нашы мірныя заваяванні.

Падчас форуму адбылося ўручэнне дзяржаўных узнагарод. Самыя дастойныя беларускія жанчыны атрымалі ордэн Маці, медалі “За працоўныя заслугі”, Францыска Скарыны. Удзельнікі мелі стасункі з прадстаўніцай жаночага руху, старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і іншымі вядомымі асобамі.

Яркай кропкай урачыстасці стаў святочны канцэрт зорак беларускай эстрады.

Глыбокае асэнсоўванне гэтай шчырай размовы яшчэ наперадзе. Але ўжо сёння зямлячкі адзначаюць, што атрымалі моцны зарад бадзёрасці і жаданне новых здзяйсненняў.

Последние новости

Общество

Ветерану педагогического труда, жительнице Осиповичского района Клавдии Галковской исполнилось 95 лет

24 мая 2025
Читать новость
Благоустройство

Зеленая перспектива: как преобразится Осиповичский район в 2025 году

24 мая 2025
Читать новость
Общество

Дзяжурны па станцыі Верайцы Асіповіцкага района заўважыла няспраўнасць аднаго з цягнікоў і аператыўна адрэагавала на сітуацыю

24 мая 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков зодиака на субботу 24 мая

24 мая 2025
Читать новость
Общество

Бобруйские тепловые сети информируют, где в Осиповичах будет отсутствовать горячее водоснабжение 28-29 мая

24 мая 2025
Читать новость
Власть

“Жим будет серьезный”. Лукашенко рассказал о планах ознакомиться с производством и использованием топливных пеллет

23 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем