На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых

На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых

Час падвесці вынікі. Аграрыямі раёна зжата 7 922 га ніў. Агульны намалот склаў 15 064 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 19 цэнтнераў з гектара.

Лідарам жніва заслужана стала ААТ “ВязаўніцаАгра”, якое на 2 644 га намалаціла 5 625 т зерня, што склала 37% агульнага намалоту. І ўраджайнасць у гэтай гаспадарцы вышэй за сярэднераённую: 21,3 ц/га.

У цэлым па рэгіёне добра ўрадзілі азімая пшаніца —   25 ц/га, авёс — 23,7 ц/га.

Работы на палях працягваюцца. Зараз сельгаспрадпрыемствы Асіповіччыны прыступаюць да ўзворвання і падрыхтоўкі глебы пад сяўбу азімых зерневых: ячменю, жыта, пшаніцы, трыцікале. І, як заўсёды, наперадзе ААТ “ВязаўніцаАгра”, у якога на ўчарашнюю раніцу ўжо было засеяна азімым ячменем 30 га.

Пачынаецца ўборка кукурузы на сілас. Флагманам убрана 105 га і нарыхтавана 1 500 т сіласу.

Последние новости

Общество

Первый снег и похолодание: прогноз погоды на неделю

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Что изменилось для белорусов с 1 ноября?

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 ноября для всех знаков Зодиака

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем