На канвееры — агуркі. Каля дзесяці тон свежых агуркоў перапрацоўваецца за змену на ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”

На канвееры — агуркі. Каля дзесяці тон свежых агуркоў перапрацоўваецца за змену на ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”

З пачатку сезона на прадпрыемстве ўжо закаталі 300 тон гэтай папулярнай у беларусаў гародніны. Каб уявіць аб’ём наглядна — каля 200 тысяч трохлітровых слоікаў. І сезон яшчэ не скончаны! На прадпрыемстве спадзяюцца, што яго тэрміны будуць больш працяглыя, чым леташнія, бо пачала паступаць сыравіна сёлета крыху пазней. Спіс партнёраў застаецца практычна нязменным — фермерскія гаспадаркі са Століншчыны, у асноўным з аграгарадка Альшаны. Супрацоўніцтва, як кажуць, праверана часам, а палешукі — народ надзейны.

У вытворчым цэху зараз асаблівы рух: гародніна перабіраецца, мыецца, укладваецца ў тару, заліваецца марынадам, стэрылізуецца — словам, рабочых рук патрабуецца нямала. Увогуле, сёння на прадпрыемстве працуе 160 чалавек.

Відавочныя змяненні да лепшага і ва ўмовах працы, і ў заробку. З цягам часу завод абнаўляецца — рамантуюцца памяшканні, упарадкуецца тэрыторыя. Новая партыя тэхналагічнага абсталявання з Кітайскай Народнай Рэспублікі чакаецца ўжо ў канцы жніўня, што надасць вытворчасці новы імпульс.

Не спыняецца канвеер круглы год. Зімою займаліся загадзя нарыхтаванымі і замарожанымі ягадамі. Таксама сокамі, нектарамі, таматнай пастай. Вясною перапрацавалі 150 тон капусты — рабілі квашаную, марынаваную, розныя салянкі. Некаторы час былі ў рабоце морква і фасоль. Увогуле, па выніках года прадпрыемства плануе дасягнуць агульнага росту аб’ёмаў вырабляемай прадукцыі на  10-15 працэнтаў.

Последние новости

Власть

Лукашенко объяснил философию отношений с Алжиром и предложил ускорить реализацию договоренностей

6 августа 2026
Читать новость
Профилактика

С 6 по 16 августа проводится республиканская профилактическая акция «Мотоциклист!»

6 августа 2026
Читать новость
Происшествия

В Могилеве на Святом озере утонул подросток

6 августа 2026
Читать новость
Общество

Лямпа, якая не баіцца ветру, і прас з рэгулюемай заслонкай: што захоўваюць жыхары Свіханава

6 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 августа для всех знаков Зодиака

6 августа 2026
Читать новость
Общество

Отделом ЗАГС Осиповичского райисполкома зарегистрировано рождение сотого в этом году ребенка

5 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем