На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

Па просьбах насельніцтва з 12 па 30 жніўня ў тэставым рэжыме курсіраваў грузапасажырскі цягнік № 963/962 Асіповічы-Градзянка. Па заканчэнні гэтага тэрміну Беларуская чыгунка прааналізавала эфектыўнасць дадзенага маршруту для пасажырскага руху. І днямі мы даведаліся, што рэйсы цягніка Асіповічы-Градзянка адменены. На гэты раз — назаўсёды.

Статыстыка — рэч упартая: за ўказаны тэрмін у напрамку Асіповічы-Градзянка (на розных адрэзках шляху) увогуле было набыта 143 білеты. З пункта А ў пункт В маршрута Градзянка-Асіповічы за гэтыя дні было дастаўлена 159 чалавек.

У сярэднім кожны рэйс у пасажырскім вагоне праязджала па 10-13 пасажыраў. А ўлічваючы, што яны знаходзіліся ў салоне не ўсе адначасова, атрымліваецца, што гэтыя пасажыры ездзілі па два-тры чалавекі: амаль таксі, толькі на колах. Такую неапраўданую трату сродкаў Беларуская чыгунка дапусціць, безумоўна, не можа.

Але, акрамя чыгуначнага транспарту, па тэрыторыі раёна курсіруюць яшчэ і аўтобусы. Газета ўжо паведамляла аб тым, што ў летнія месяцы аўтобусы, якія звязваюць райцэнтр і вёску Градзянку, хадзілі чатырохразова за дзень. Як адзначаюць работнікі аўтапарка, да канечнага пункта даязджаюць лічаныя пасажыры, а найбольшай папулярнасцю на гэтым маршруце карыстаюцца Цэль, Лапічы, Жорнаўка, адкуль многія ездзяць на работу ў горад.

— Аўтобусныя зносіны ў дадзеным напрамку працягнуцца ў летнім фармаце да 7 кастрычніка, — паведаміў дырэктар аўтапарка № 19 Юрый Начына. — Затым, магчыма, штосьці адкарэкціруем, аб чым чытачы газеты будуць своечасова праінфармаваны.

Сёння можна сцвярджаць адно: жыхары населеных пунктаў паўночнай часткі раёна будуць забяспечаны транспарт-най сувяззю з райцэнтрам. Толькі ездзіць пасажырам прыйдзецца пад мелодыю аўтобусных колаў. Такое вось завяршэнне транспартнай гісторыі.

Последние новости

Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Председатель суда Осиповичского района проведет выездной прием граждан

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость