На Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання адбылася экскурсія для дзяцей работнікаў прадпрыемства

На Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання адбылася экскурсія для дзяцей работнікаў прадпрыемства
На Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання адбылася экскурсія для дзяцей работнікаў прадпрыемства
Ідэя незвычайнага мерапрыемства нарадзілася ў межах супрацоўніцтва адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, а таксама як пэўны крок у развіцці прамысловага турызму.

Мы хацелі паказаць юным гасцям не толькі месца работы іх бацькоў і распавесці пра працэс зборкі вагонаў, а галоўным чынам накіраваць погляд маладога пакалення на тэхнічныя спецыяльнасці, працу на заводзе і, як след, фарміраванне дынастый, — адзначыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Максім Пікарэвіч.

Пад кіраўніцтвам экскурсавода рабяты разам з бацькамі прайшліся па ўсіх цэхах, азнаёміліся з этапамі стварэння розных відаў вагонаў, паглядзелі на працэс афарбоўкі і выяўлення дэфектаў.

Завяршыла экскурсію наведванне сталовай АЗТМ, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі падсілкаваліся вырабамі завадскіх павароў, а пасля атрымалі невялікія падарункі з сімволікай прадпрыемства.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость