На Асіповіцкім буракапрыёмным пункце ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” працягваецца прыёмка караняплодаў

На Асіповіцкім буракапрыёмным пункце ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” працягваецца прыёмка караняплодаў

Распачаўся сезон, як і ў іншыя гады, з наступленнем восені — 1 верасня. Ураджай прывозяць сюды не толькі з сельгаспрадпрыемстваў Магі-лёўшчыны — ідуць гружаныя машыны з Чэрвеньскага, Кіраўскага, Жлобінскага раёнаў. Не застаецца ўбаку і Асіповіччына: на бураках спецыялізуецца сялянска-фермерская гаспадарка Генадзя Вішнякова “АграАўтаНова”. Сёлета пад культуру тут было аддадзена амаль 500 гектараў, а яе ўра-джайнасць больш за 450 ц/га. Ужо здадзена 10 тысяч тон караняплодаў.

Як расказаў начальнік буракапрыёмнага пункта Міхаіл Беразоўскі, сёлета стаіць задача прыняць 120 тысяч тон сыравіны. І праблем з выкананнем задання не павінна ўзнікнуць: буракі выраслі ня-дрэнныя, а ўтрыманне цукру ў іх вышэй за базісную норму. На сёння прынята 20 тысяч тон.

Графік работы зараз на пункце вар’іруецца ў залежнасці ад сітуацыі. Так як караняплоды пакуль не складзіруюцца на захаванне, а адразу адпраўляюцца перапрацоўшчыку, то ёсць пэўная падвязка пад выдзеленыя чыгункай вагоны для транспарціроўкі. Калі паток машын з гаспадарак вялікі, калектыў выходзіць і ў выхадныя, часам рабочы дзень працягваецца да 20 гадзін. За змену ў сярэднім разгружаецца каля 35 машын, аднак бывае і больш.

Каб працэс ішоў рытмічна, калектыў старанна рыхтаваўся да сезона: праводзіліся неабходныя рамонтныя работы, абслугоўвалася тэхніка. Канчатковая гатоўнасць аб’екта правяралася камісіяй галаўнога прадпрыемства. А яшчэ сёлета набылі новую буртаўкладачную машыну і своечасова абучылі двух чалавек, якія зараз могуць на ёй працаваць. Работы наперадзе прадбачыцца яшчэ нямала: спрыяльны для ўборкі буракоў час наступіў.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем Осиповичского районного Совета депутатов

26 сентября 2025
Читать новость
Общество

На Асіповіцкім буракапрыёмным пункце ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” працягваецца прыёмка караняплодаў

26 сентября 2025
Читать новость
Общество

Осторожно — переезд!

26 сентября 2025
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 26 сентября для всех знаков зодиака

26 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 25 сентября для всех знаков зодиака

25 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко 25-26 сентября совершит рабочий визит в Россию 

24 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем