На ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай прафесійнаму святу, 12 працаўнікоў Беларускай чыгункі былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы чыгуначнік». Сярод іх і начальнік нашай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргей Анціпаў

На ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай прафесійнаму святу, 12 працаўнікоў Беларускай чыгункі былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы чыгуначнік». Сярод іх і начальнік нашай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргей Анціпаў
На ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай прафесійнаму святу, 12 працаўнікоў Беларускай чыгункі былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы чыгуначнік». Сярод іх і начальнік нашай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргей Анціпаў.
Яго агульны стаж работы ў галіне 44 гады. Пачынаў электраманцёрам, праходзячы па парадку ўсе прыступкі   кар’ернай лесвіцы: электрамеханік, старшы электрамеханік, намеснік начальніка дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. А дзесяць гадоў таму ўзначаліў прадпрыемства.

Работа за апошнія дзесяцігоддзі істотна змянілася: аналагавая сувязь паступова здала пазіцыі, яе месца заняла лічбавая. На працягу 2014-2018 гадоў на ўчастку Асіповічы-Жлобін устаноўлены мікрапрацэсарныя ўстройствы. Таму Сяргею Генадзьевічу пастаянна даводзіцца павышаць прафесійны ўзровень не толькі свой, але і падначаленага яму калектыву.

Трэба адзначыць, што работа ў сувязістаў даволі адказная. Нягледзячы на асаблівасці надвор’я і свавольствы прыроды, рух чыгуначнага транспарту павінен ажыццяўляцца пастаянна і ў бяспечных умовах. А гэта патрабуе пэўнай самааддачы чыгуначнікаў. Сяргей Генадзьевіч упэўнены, што працуюць на прадпрыемстве сапраўдныя прафесіяналы. Ён ганарыцца тым, што работа намесніка начальніка дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Вячаслава Бірулі днямі была адзначана Ганаровай граматай начальніка Беларускай чыгункі, а партрэт электрамеханіка сувязі Ігара Маскалюка занесены на Дошку гонару Магілёўскага аддзялення. Дарэчы, «Ганаровых чыгуначнікаў» у дыстанцыі цяпер шэсць.

Последние новости

Общество

Солнечное затмение 12 августа 2026: что увидят белорусы

11 августа 2026
Читать новость
Происшествия

Спасатели ликвидировали пожар в четырёхквартирном доме в Татарке: одна квартира уничтожена, три повреждены

11 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В Осиповичском районе чествовали лучших участников жатвы ОАО «ЖорновкаАГРО»

11 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 августа для всех знаков Зодиака

11 августа 2026
Читать новость
Профилактика

Уроки безопасности на воде. Осиповичи

11 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с лидером КПРФ Зюгановым

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем