Мы патрэбны адзін аднаму

Мы патрэбны адзін аднаму
Ёсць у лютым незвычайнае свята, напоўненае цеплынёй і настальгіяй па юных гадах. Гэта традыцыйны вечар сустрэчы школьных сяброў. Час, калі ў чарговы раз школа запрашае сваіх выпускнікоў, каб паказаць і расказаць, якой яна стала сёння, даведацца пра поспехі выхаванцаў і чым яны жывуць зараз.

— Усе школы без выключэння, буйныя і не вельмі шматлікія, рыхтаваліся да спаткання са сваімі былымі вучнямі, складаючы цікавыя сцэнарыі, выкарыстоўваючы багатыя школьныя архівы і сучасныя тэхнічныя сродкі, — расказвае галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Букач. — У кожнай установе адукацыі за гэтыя гады склалася свая традыцыя правядзення гэтага вечара. Напрыклад, у СШ    № 1, дзе некалі вучылася і я, працавала “Кафе “Сустрэча”: на сцэну выклікаліся выпускі-юбіляры, бралася інтэрв’ю ў былых вучняў і іх настаўнікаў. Канечне, успаміналіся найбольш яркія моманты школьнага жыцця, нейкія незвычайныя, часам кур’ёзныя, выпадкі.

У гімназіі, як заўсёды, былыя вучні прадставілі творчыя нумары. Цікава, што за дзень да ўрачыстасці выпускнікі наведалі родныя пенаты і сыгралі там у валейбол. Хто ведае, можа гэта стане новай завядзёнкай? Усе праведзеныя мерапрыемствы ў чарговы раз пацвярджаюць: школа заўсёды патрэбна сваім вучням, а вучні — школе. І гэта, лічу, вельмі добра.

— Вось ужо чвэрць стагоддзя прайшло з таго часу, як наш клас скончыў СШ № 5, — расказвае загадчык Пратасевіцкага СДК Вікторыя Севасцьянава. — Класным кіраўніком і ідэйным натхняльнікам у нас быў вядомы ў раёне педагог Джан Курчэўскі. Дарэчы, мы яго першая скаўцкая група. Далучанасць да гэтага руху мела пэўны ўплыў на наша выхаванне. І не толькі таму, што кожны з нас мог паставіць палатку, раскласці вогнішча, прыгатаваць на ім ежу, галоўнае — гэта пачуццё з’яднанасці і надзейнасці. Мабыць, наш клас быў самым дружным у школе. Сябруем мы і зараз. У “Вайберы” ёсць наша група, дзе пастаянна дзелімся навінамі. А на вечар сустрэчы кожны прынёс школьныя фатаграфіі, дзе мы на розных лінейках, спаборніцтвах. Перад    4 лютага правялі “разведку” нашага былога лагера ў Смыку. Сталовая, якую некалі дапамагалі будаваць аднакласнікі, стаіць і да сённяшняга часу. Крыніца, адкуль бралі ваду, зараз акультурана і стала сапраўдным турыстычным аб’ектам. А на наступны дзень, у нядзелю, разам наведалі магілу Джана Аляксеевіча, каб яшчэ раз падзякаваць яму за выдатнае дзяцінства і тыя рысы характару, якія ў нас выхаваў.

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем