Можа, пара ўжо прыбрацца?

Яшчэ ў лістападзе землякі з задавальненнем глядзелі, як камунальнікі аднаўлялі парк на паўднёвым баку горада: зносілі аварыйныя ці пашкоджаныя амялой дрэвы, саджалі ўздоўж дарожак алеі дэкаратыўных раслін (гл. “АК” № 89 ад 15.11.2022 г. “Обновляемся!”).
Трэба адзначыць, што УКП ЖКГ мае вялікія планы па добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі: будзе рэканструявана сістэма асвятлення, устаноўлены новыя лаўкі і нават аркі над уваходам. Усе гэтыя змены ўбачым напрыканцы вясны, але зараз парк не выглядае як месца для рэлаксу: галлё і іншыя рэшткі восеньскай актыўнасці ствараюць не самы прывабны антураж. Чаму б не прыбраць у парку смецце?