Міні-выстава раённага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, прымае гасцей з пачатку лістапада

Міні-выстава раённага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, прымае гасцей з пачатку лістапада
Міні-выстава раённага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, прымае гасцей з пачатку лістапада
Размясціліся экспанаты на другім паверсе ГЦК “Равеснік” у карціннай галерэі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка.

Прэзентацыя хоць і нешматлікая, але па-сапраўднаму адметная. Як расказала галоўны захавальнік фондаў Кацярына Саканцава, раней падобныя выставы ў асноўным ладзіліся з экспанатаў, якія прадастаўлялі ў часовае карыстанне неабыякавыя асіпаўчане. І вось сёлета гэта ўжо паўнавартасная прадметная выстава самога музея. Увогуле папаўненне фондаў — справа няпростая. У тым ліку і датычна рознай савецкай сімволікі, якой, здавалася б, было вельмі шмат. Аднак зараз адпаведныя рэчы знайсці не так і лёгка. І тут таксама дапамагаюць землякі. Сёлета  жыхарка Лапічаў Ганна Прановіч перадала тэматычную падборку — свайго роду спадчыну ад матулі Валянціны   Ігнацьеўны Архіпенка, якая была настаўніцай пачатковых класаў у мясцовай школе.

— Памятаю, у дзяцінстве ў пакоі стаяла кніжная шафа, якая заўсёды прыцягвала ўвагу: тут захоўвалася многа ўсялякіх кніг, альбомаў, буклетаў, — успамінае Ганна Іванаўна. — І вось, перабіраючы гэты скарб праз дзесяцігоддзі, вырашыла, што больш карысці друкаваная прадукцыя прынясе, калі знойдзе сваё месца ў музеі. У выніку перадала камплекты паштовак “Ленин — вождь Октября”, “Надежда Константиновна Круп-ская”, “Дом-музей Ленина в  Ульяновске”, “Владимир Ильич Ленин”. Яны ўтрымліваюць шмат цікавых матэрыялаў. Таксама шэраг кніг аб правады-ры рэвалюцыі, выдадзеных у      60-70-х гадах. Ведаю, што музей часта наведваюць школьнікі, для якіх такая інфармацыя будзе асабліва карыснай.

Сапраўды, у гэтыя канікулярныя дні міні-выставу наведала ўжо нямала вучняў. Дзецям цікава! Прадстаўленыя матэрыялы рознабакова раскрываюць асобу Уладзіміра Леніна, у тым ліку як лідара вялікай рэвалюцыі.  Дарэчы, каб лепш разгля-дзець экспанаты, іх можна патрымаць у руках  — для гэтага ў музеі ёсць спецыяльныя пальчаткі. А каб лепш зразумець, існуе магчымасць атрымаць адказы на  пытанні, якія ўзнікаюць у час азнаямлення з выставай.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем