Мікалай Паўловіч у адказны момант думаў не пра свой дом, на які ў любую хвіліну магло перакінуцца полымя, а пра жыцці людзей

Мікалай Паўловіч у адказны момант думаў не пра свой дом, на які ў любую хвіліну магло перакінуцца полымя, а пра жыцці людзей

Ён працуе на заводзе жалезабетонных канструкцый 36 гадоў: спачатку фармаўшчыком, потым бункероўшчыкам бетоназмяшальнага ўчастка. Падае пясок і шчэбень у бетонамяшалкі. А ў свабодны ад работы час спяшаецца з роднымі на дачу ў вёску Ягаднае.

У час аднаго з такіх візітаў Мікалай Мікалаевіч прайшоў своеасаблівае выпрабаванне на трываласць. Неяк увечары сустрэў ён суседа Канстанціна з маленькім сынам. Пагутарылі і разышліся па дамах. На развітанне пачуў, як хлопчык сказаў тату: “Пайду ўключу тэлевізар, пагляджу і буду спаць”.

Уначы мужчына прачнуўся ад сабачага брэху. Адчуўшы на сэрцы нейкі неспакой, падышоў да акна і абамлеў: гарэла суседняя хата. Перад вачамі адразу ўсплылі постаці суседа і яго сына, з якімі бачыліся некалькі гадзін назад.

У чым быў, Мікалай кінуўся на вуліцу, падбег да суседскага акна, якое знаходзілася ў процілеглым ад месца пажару баку, і стаў гучна грукаць: ён дакладна ведаў, што менавіта ў гэтым пакоі стаіць тэлевізар, які перад сном збіраўся глядзець хлапчук. Бачачы, што ніхто не адгукаецца, выбіў шыбу, разбудзіўшы тым Канстанціна. Разам з ім вынеслі з ахопленага агнём будынка малога. Тут падаспеў швагер Мікалая і забраў дзіця ў хату, а сястра перад гэтым выклікала пажарных. На жаль, самага старэйшага мужчыну выратаваць не ўдалося, бо знаходзіўся ён у самым эпіцэнтры…

Затое два выратаваныя жыцці на рахунак Мікалая Паўловіча адназначна можна запісаць.

Дарэчы, гэтаму чалавеку яшчэ раз давялося змагацца з агнём. Тады гарэла ладная плошча травы, і ён, скінуўшы сарочку, пазбіваў ёй полымя, каб агонь не перакінуўся на пабудовы. Так што можна смела сказаць, што прымаўка “Свая кашуля бліжэй да цела” не пра Мікалая.

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем