Лямпа, якая не баіцца ветру, і прас з рэгулюемай заслонкай: што захоўваюць жыхары Свіханава

Лямпа, якая не баіцца ветру, і прас з рэгулюемай заслонкай: што захоўваюць жыхары Свіханава

Народная назва лямпы, якую вы бачаце на здымку, — кажан. Яна працуе на газе і мае закрыты кнот, што дазваляе ёй гарэць нават пры моцным ветры. Сваю назву атрымала з-за характэрнай формы, якая пры складанні нагадвае сілуэт гэтага лятучага звярка.

Прымяняліся паўсюдна, пакуль іх не выцісніла электрычнасць. І нават у другой палове мінулага стагоддзя, калі ў кожным доме і ва ўсіх арганізацыях было электрычнае  асвятленне, захоўваліся такія ліхтары, з якімі зручна было працаваць пуцявым абходчыкам, выкарыстоўвалі іх вахтавыя рабочыя, маракі і турысты. Сельскім жыхарам таксама такія асвятляльныя прыборы дапамагалі выконваць хатнія справы і не заблукаць на вуліцы ў цёмны час. А зараз месца гэтай патрэбнай, але грувасткай рэчы занялі кампактныя, лёгкія і зручныя кішэнныя ліхтарыкі.

Побач з кажаном прымясціўся прас — таксама прадмет даўніны. Дадзеная мадэль для свайго часу лічылася “крутой”, бо паддувала з рэгулюемай заслонкай і труба забяспечвалі стабільную цягу пры гарэнні. Такая канструкцыя дазваляла адмовіцца ад шматлікіх бакавых адтулін, праз якія на бялізну часта траплялі іскры і попел.

Зараз нават цяжка сабе ўявіць, як з дапамогай такіх распаленых жалезных “монстраў” вагой кілаграмаў пяць удавалася выпрасоўваць пышныя доўгія спадніцы і льняныя кашулі, бо ўсе даўно прывыклі да зручных сучасных прасаў, парагенератараў, адпарывацеляў і іншай тэхнікі.  

Дзве гэтыя рэчы знаходзяцца ў доме жыхароў Свіханава Людмілы і Віктара Галіеўскіх. Зараз імі, зразумела, ніхто не карыстаецца, а захоўваюць у памяць аб бацьках, якім лямпа і прас служылі доўгі час.

Кацярына Іванова

Последние новости

Общество

В Беларуси ввели новшества по техосмотру: как теперь пройти

18 ноября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Агроусадьба «Бацькоўская спадчына» в Осиповичском районе: отдых, кухня, развлечения

18 ноября 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

18 ноября 2026
Читать новость
Здравоохранение

Будет ли в Осиповичском районе частная медицинская лаборатория?

18 ноября 2026
Читать новость
Общество

Женщины на железной дороге: почти 20 лет опыта дежурных станции Осиповичи I

18 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 ноября

18 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем